На Гомельшчыне зладзілі старажытны абрад «Ваджэнне Сулы», які быў у забыцці каля 40 год

У вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна на другі дзень Вялікадня вадзілі карагоды, каб адвесці ад вёскі маланку. 

img_20190429_115535.jpg

Арганізатар мерапрыемства Віктар Шыпкоў распавёў, як у савецкія часы забаранілі праводзіць абрад:
 – У 1967 годзе мясцовы кіраўнік калгаса прыскакаў на кані, калі бабулі вялі Сулу па Кацярынінскім шляху, ідучы з вёскі Гадзічава ў вёску Маркавічы, і адсцябаў бабуль пугаю. І сказаў, што ў гэты дзень трэба “работаць” , а яны водзяць нейкія абрады.
Этнограф Алена Ведзь адзначае, што абрад “Ваджэнне Сулы” ўваходзіць у комплекс веснавых абрадаў:
– Увесь абрад – гэта як замова супраць маланкі, каб яна не пабіла пасевы. І цэнтральная песня ў абрадзе “Ой, шла Сула ды ўздоўж сяла ды забіла добра моладца”. То бок размова ідзе пра ахвяру, якую прыносяць. Магчыма спачатку ахвяру прыносілі менавіта чалавечую і менавіта мужчынскую. 



Падчас абраду дзяўчаты і жанчыны браліся за рукі і абыходзілі вёску, спяваючы адмысловыя песні. На кожным перакрыжаванні яны вадзілі карагоды і танкІ.
Паводле  racyja.com