На хвалі ўзаемаразумення і павагі

“Амбасовішча — не самы буйны, але адзін з самых аўтарытэтных рок-фэстаў у Беларусі. Гэты парадокс стаў магчымым таму, што “Амбасовішча задумвалася як сапраўды свецкае музычнае мерапрыемства. Пры наяўным дэфіцыце зносін паміж музыкамі, журналістамі і прадзюсерамі, з часам гэты фэст пераўтварыўся ў разгорнутую (хоць і караткаплынную) біржу музычных ідэй і трэндаў, на якой у нязмушанай абстаноўцы за кілішкам віна ці куфлем піва абмяркоўваюцца новыя праекты і планы, дзе завязваюцца важныя дзелавыя кантакты.



67d16d00201083a2b118dd5128dd6f59.jpg

“Амбасовішча — не самы буйны, але адзін з самых аўтарытэтных рок-фэстаў у Беларусі. Гэты парадокс стаў магчымым таму, што “Амбасовішча задумвалася як сапраўды свецкае музычнае мерапрыемства. Пры наяўным дэфіцыце зносін паміж музыкамі, журналістамі і прадзюсерамі, з часам гэты фэст пераўтварыўся ў разгорнутую (хоць і караткаплынную) біржу музычных ідэй і трэндаў, на якой у нязмушанай абстаноўцы за кілішкам віна ці куфлем піва абмяркоўваюцца новыя праекты і планы, дзе завязваюцца важныя дзелавыя кантакты.

(На здымку: "Хуткі смоўж")


Трапіць на “Амбасовішча, якое праводзіць у маляўнічым кутку Беларусі пад Раўбічамі амбасада ЗША ў Беларусі, — гэта значыць трапіць у кола VIP-абраных, што для альтэрнатыўных выканаўцаў і іх менеджменту ва ўмовах дзяржаўна-рускамоўнай культурнай арыентацыі вельмі важна. Не кажучы ўжо пра маладых выканаўцаў, для якіх “Амбасовішча — прыступка да сапраўднай вядомасці і магчымасць даць паўнавартасны канцэрт перад паважнай публікай.
Добрая традыцыя “Амбасовішча — выступленне перад беларускай аўдыторыяй часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі спадара Джонатана Мура. Ён звярнуўся да гасцей фэсту па-беларуску, павітаўшы музыкаў і слухачоў. Спадар Мур нагадаў, што “Амбасовішча — гэта не толькі фэст беларускай незалежнай музыкі, які мае сваю пяцігадовую гісторыю, але і фэст беларуска-амерыканскага ўзаемаразумення і культурнага абмену. Бо ўжо на працягу некалькіх гадоў у госці да ўдзельнікаў фэсту прыязджаюць амерыканскія музыканты.


Так, у мінулым годзе з амерыканскай музычнай культурай знаёміў беларусаў жаночы гурт “FOX TRIO. У гэтым годзе амерыканскую рок-музыку прадставіць нью-йоркскі гурт “The Gifted Children. Гэтая навіна выклікала ў меламанаў прыліў энтузіязму, які быў пераадрасаваны і выканаўцам, што першымі выйшлі на сцэну фэсту. Адкрыць “Амбасовішча 2009 года было даручана беларускаму гурту “IQ 48. Алесь Ракавец са сваімі сябрамі выканалі некалькі хітоў — фолкавую “Вясну-красну, а таксама купалаўскую “Гэй, наперад!. Прафесійнае выкананне і завадныя рытмы музыкі “IQ 48 зрабілі сваю справу: патрэбная фэсту танальнасць была зададзена, і добры настрой не пакідаў удзельнікаў і слухачоў.
Хоць часцяком падстаў для аптымізму было не шмат. Маю на ўвазе некаторых удзельнікаў конкурснай праграмы “Амбасовішча–2009, у прыватнасці гурт “Батискаф ці англамоўных “Open Space. На жаль, пакуль зарана гаварыць пра непаўторнае творчае аблічча гэтых каманд, хоць талентам музыкаў Бог не абдзяліў. Маладым музыкам трэба больш удзельнічаць у нацыянальным музычным жыцці, у тым ліку і ў айчынным фестывальным руху. Тады ў музыкаў не ўзнікне жадання эксплуатаваць правінцыялізм як у музычнай, так і ў моўнай сферах.
Чаго не скажаш пра малады, але ўжо даволі ўплывовы гурт “UNIA, які на радасць слухачам паказаў, як узрасло яго выканаўчае майстэрства, і прадэманстраваў даволі цікавыя стылістычныя эксперыменты. Гэтыя музыканты свой выбар зрабілі даўно і ўпэўнена ідуць да сваёй мэты. Яшчэ адна асаблівасць шоу, што зладзіў гурт “UNIA, — выкарыстанне элементаў эратычнага танца. Гэта, дарэчы, было характэрна і для іншых удзельнікаў конкурсу — гуртоў “Разбітае сэрца пацана і “Хуткі смоўж. Такая асаблівасць рабіла сэты гэтых камандаў вельмі запамінальнымі і ўносіла ў хаду конкурснага выступу элемент здаровага спаборніцтва ў катэгорыі “жаноцкая прыгажосць. Гурт “UNIA быў адзначаны трэцяй прэміяй фэсту часткова і таму, што прыцягнуў увагу слухачоў сваімі галасамі ды прыгажосцю дзяўчын-вакалістак!

UNIA


А вось шоу гурта “Разбітае сэрца пацана было з элементамі гратэску ў выкананні танцавальнага дуэта “ЭВМ, удзельніцы якога шмат рабілі, каб выступ гурта запомніўся слухачам, якія потым і вырашалі лёс ганаровых узнагарод фэсту. На жаль, гэтым разам удача адвярнулася ад музыкаў, і гурт “Разбітае сэрца пацана застаўся без месцаў у ганаровым спісе пераможцаў. Як, між іншым, і шэраг іншых каманд: маю на ўвазе легендарны і адроджаны ў новай іпастасі гурт “TESAURUS, а таксама таленавіты арт-рокавы гурт з Берасця “Спрат, які прывёз на фэст цікавы дэма-дыск “На плынях вясны.

Разбітае сэрца пацана

Tezaurus


Фаварытамі сёлетняга “Амбасовішча сталі ўжо даволі вядомыя гурты з Мінска “ДетиДетей і рок-вундэркінды са Слаўгарада гурт “Хуткі смоўж. Адпаведна, гэтыя каманды занялі другое і першае месца ў конкурсе “Амбасовішча. Што тычыцца сталічных музыкаў, то штучная валтузня вакол гурта “ДетиДетей, што вядзецца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, наводзіць на супярэчлівыя здагадкі адносна будучага гэтай каманды. Ёсць падазрэнні, што некаторыя “дабразычліўцы беларускай рок-музыкі рыхтуюць беларускім слухачам “сюрпрыз, блізкі па выніках да эфекту гурта “Фляўс і Кляйн.
Колькі выказвалася спадзяванняў адносна перспектыў, колькі пажаданняў звярнуцца да роднай мовы! Але ўсе яны засталіся няспраўджанымі, не дапамагла нават перамога на “Басовішчы. Так і “ДетиДетей, якія маюць некалькі беларускамоўных песень, клянуцца ў вернасці роднай мове, усё часцей падманваюць слухачоў, і такая тэндэнцыя не можа не засмучаць.
Затое слаўгарадскі гурт “Хуткі смоўж проста парадаваў слухачоў: тут і запамінальныя мелодыі песень, цудоўная сакавітая мова, прафесіянальныя аранжыроўкі, і агульны пазітыўны настрой музыкі. Хацелася б адзначыць тое, што зіхоткую зладжанасць гучанню надала віртуозная духавая секцыя гурта “Хуткі смоўж. Добры прыклад, калі рэгіянальная каманда не толькі становіцца ўпоравень, але і ствараюць канкурэнцыю сталічнымі “зоркамі.
Ну а для некаторых выканаўцаў удзел у “Амбасовішчы — своеасаблівы сеанс тэрапіі пасля творчых няўдач на тым жа “Еўрабачанні. Маю на ўвазе тое, што па-за конкурснай праграмай перад беларускімі слухачамі выступіў спявак Пётр Ялфімаў, які гэтым разам выйшаў на сцэну з музыкамі свайго праекта “Pitbull. Спадзяёмся, што ўдзел у нацыянальным фестывальным руху дапаможа Пятру і ягоным калегам зразумець тое, з якімі вынікамі можна распарадзіцца сваім талентам. Адзін тупіковы напрамак гэтага шляху артыст ужо зведаў.
Завяршыўся фэст “Амбасовічша–2009 сэтам амерыканскага арт-рок-гурта “The Gifted Children, які ў сябе на радзіме мае ужо 10 запісаных і выдадзеных альбомаў. “The Gifted Children — відавочна, гурт некамерцыйны. Мо таму кампазіцыі музыкаў былі напоўнены электроннымі эксперыментамі, нестандартнымі кампазіцыямі і яркай рок-баладнай паэзіяй, якая адсылае слухачоў да высокіх узораў творчасці Боба Дзілана і іншых класікаў амерыканскай рок-музыкі. У той жа час гурт “The Gifted Children абсалютна не падвержаны “зорнай хваробе: трэба было бачыць, з якім задавальненнем амерыканскія музыкі распавядалі пра свой гурт, цікавіліся тым, што адбываецца на беларускай рок-сцэне, абмяркоўвалі вынікі “Амбасовішча.

The Giffted Children


Што тут казаць, калі лёс першага месца гурта “Хуткі смоўж быў вырашаны галасамі амерыканцаў, якія ўдзельнічалі ў якасці слухачоўскага журы фэсту! Беларусам было цікава ўпэўніцца ў тым, што амерыканская музыка — вельмі разнастайная. І тое, што нам прапануе сусветны шоу-бізнес, часцяком бывае менш цікавым і запамінальным, чым такія “жывыя музычныя кантакты. Гэта галоўны ўрок “Амбасовішча–2009, як і выступу на ім гурта “The Gifted Children.