Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанец Кадзуо Ісігура

У заяве Шведскай акадэміі гаворыцца, што раманы Ісігура валодаюць вялікай эмацыйнай сілай, яны раскрылі бездань пад нашай ілюзорнай сувяззю са светам.

_98155595_e4dd1cd9_33fd_40bc_a245_0a3d7929bd2d.jpg


Па словах Ісігура, ён спачатку прыняў за розыгрыш навіну аб прысуджэнні прэміі.
"Гэта неверагодны гонар, галоўным чынам таму што гэта азначае: я іду па слядах найвялікшых аўтараў, так што гэта цудоўная пахвала", — распавёў ён.
Ісігура напісаў восем кніг, якія былі перакладзены на больш чым 40 моў.
Самымі вядомымі раманамі Ісігура лічацца "Рэшта дня" (за яго пісьменнік у 1989 годзе атрымаў Букераўскую прэмію) і "Не адпускай мяне", экранізаваную ў 2010 годзе.
"Рэшта дня" пабудаваны як маналог пажылога англійскага дварэцкага, які ўспамінае сваё жыццё. "Не адпускай мяне" распавядае аб выхаванцах школы-інтэрната, якія жывуць у антыўтапічнай версіі Брытаніі.
Узімку мінулага года ў Расіі выйшаў раман Ісігура "Пахаваны волат", прысвечаны праблемам з памяцю.
У Нобелеўскай прэміі па літаратуры не існуе адкрытага спісу намінантаў, таму асноўная ўвага перад уручэннем прыкавана да букмекерскіх стаўках.
У гэтым годзе спіс фаварытаў, на думку букмекераў выглядаў так: на першым месцы кенійскі пісьменнік Нгугі Ва Тхіонга, на другім — японец Харукі Муракамі. Таксама высока ацэньваліся шанцы на атрыманні прэміі Маргарэт Этвуд, раман якой "Аповед служанкі" нядаўна быў экранізаваны.
Нобелеўская прэмія па літаратуры ўручаецца з 1901 года. У мінулым годзе лаўрэатам прэміі стаў амерыканскі паэт і музыка Боб Дылан. У 2015-м прэмію атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Яна стала 14-й жанчынай-лаўрэатам за ўсю гісторыю прэміі.
Паводле bbc.com