Пайшоў з жыцця беларускі паэт і перакладчык Ян Чыквін
На 83-м годзе жыцця не стала беларускага паэта з Беласточчыны прафесара Яна Чыквіна.
Ян Чыквін нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя каля Гайнаўкі на Беласточчыне. У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, працаваў навуковым супрацоўнікам філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, быў выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Беластоку, меў навуковую ступень доктара гуманітарных навук.
Быў сябрам Польскага таварыства русістаў (з 1969 г.), Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1970 г.), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 1991 г.), прэзідэнтам Беларускага літаратурнага таварыства «Белавежа» (з 1989 г.). З 1990 г. — рэдактар выдавецкай серыі «Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання "Белавежа”», з 1998 г. — часопіса «Тэрмапілы».
Дэбютаваў у друку на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў вершаў «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Неспакой» (Беласток, 1977), «Светлы міг» (Мінск, 1989). У 1988 г. выйшла білінгвальнае выданне (на беларускай і польскай мовах) кнігі вершаў «Сонечная вязь» (Ольштын, 1988). У кнізе «На парозе свету» (Варшава, 1983) побач з перакладамі твораў паэта на польскую мову змешчаны вершы, напісаныя ім па-польску.
Пераклаў з польскай мовы на беларускую асобныя творы Яраслава Івашкевіча, Тадэвуша Ружэвіча, Віславы Шымборскай, Чэслава Мілаша, Станіслава Бараньчака і інш. На польскую мову пераклаў асобныя творы Алеся Разанава, Георгія Марчука.
Пакідаем тут некалькі вершаў паэта: