Памяць пра мінулае сярод спёкі адпачынкаў

3 жніўня ў Мінску адчынілася адразу дзьве выставы, стрыжнем якіх з'явілася памяць пра гістарычнае мінулае краіны, увасобленая ў мове дакументаў і паэзіі  мастацкіх вобразаў. Адна – у Нацыянальным гістарычным музеі, другая – у Музеі сучаснага мастацтва.

На вул. Карла Маркса, 12 адкрыццё экспазіцыі “Памяць пра Грунвальдскую перамогу (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) сабраліся, апрача прадстаўнікоў Амбасады Літоўскай рэспублікі ў РБ, арганізатара выставы, спецыялісты-гісторыкі, аматары даўніны, журналісты.



ac34ae1fda29b8fe781ac8d6d32a6bc7.JPG

3 жніўня ў Мінску адчынілася адразу дзьве выставы, стрыжнем якіх з'явілася памяць пра гістарычнае мінулае краіны, увасобленая ў мове дакументаў і паэзіі  мастацкіх вобразаў. Адна – у Нацыянальным гістарычным музеі, другая – у Музеі сучаснага мастацтва.
На вул. Карла Маркса, 12 адкрыццё экспазіцыі “Памяць пра Грунвальдскую перамогу (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) сабраліся, апрача прадстаўнікоў Амбасады Літоўскай рэспублікі ў РБ, арганізатара выставы, спецыялісты-гісторыкі, аматары даўніны, журналісты.
У спякотны дзень публікі было небагата, і 20 стэндаў, на якіх была прадстаўлена ў фотаздымках і картах гісторыя Грунвальда, глядзеліся ў зале трохі  сіратліва. Насуперак удзелу ў праекце Мастацкага музея Літвы і Варшаўскага нацыянальнага музея, арыгінальных экспанатаў выстава не ўтрымлівала. Не скарыстаўся шанцам дапоўніць экскурс у мінулае помнікамі са сваіх збораў і Нацыянальны гістарычны музей. Фактычна, наведвальнікі знаёміліся з тым, як у рамках дзяржаўнай праграмы па ўшанаванні 600-годдзя бітвы, прынятай у Літоўскай Рэспубліцы, яе МЗС ажыццяўляе навучальна-асветную акцыю. Набор стэндаў, падобны да старонак добрага падручніка па гісторыі, аформлены ў рускай і англійскай версіях, ужо пабываў у Маскве. Плануецца яго паказ ва Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі. Там, дзе прапановы літоўскіх амбасад прынялі замежныя ўстановы.


Стэнды апавядаюць пра гісторыю крыжацкіх ордэнаў у Прыбалтыцы і іх стасункі з ВКЛ і Польшчай, сітуацыю ў Вялікай вайне Ордэна з саюзнікамі ў 1409-1410 гг., пра саму бітву 15 ліпеня 1410 г. і яе наступствы. Харугвы Вітаўта з “літоўскіх і рускіх земляў пералічваюцца пайменна, але вызначэння “беларускі не сустракаецца ніводнага разу. Зрэшты, калі карыстацца тэрміналогіяй XV ст., то ўсё выглядае карэктна, а каб мець права, і небезпадстаўна, казаць пра беларускі ўдзел у перамозе пад Грунвальдам, у арганізацыі святкавання яе юбілею варта было большы ўдзел узяць беларускай дзяржаве.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка пасольства Літвы Гіедрыус Граніцкас, адкрываючы экспазіцыю, казаў пра “даніну памяці нашым сябрам, калегам, братам па зброі, якія 600 гадоў таму стаялі пад аднымі сцягамі і пра тое, што Грунвальд – агульная перамога. Словы гучалі не толькі дыпламатычна, але і па-сяброўску. Беларускі бок вуснамі Аляксея Шаланды з Інстытута гісторыі АН Беларусі дадаў: сяброўства выглядала сапраўдным. Бо галоўнай мэтай вайны і бітвы, роля ў якой продкаў беларусаў, – літвінаў і русінаў, – не можа быць недаацэненай, было ввызваленне і вяртанне ВКЛ Жэмайціі, сучасных літоўскіх земляў.
Экспазіцыю можна наведаць па 29 жніўня.
***
У той самы дзень на пр.Незалежнасці, 47 у Музеі сучаснага мастацтва наведнікаў сустракаў вернісаж беларускага графіка Паўла Татарнікава пад назвай “Брама мінулага. Тэматыка творчасці вучня выдатных беларускіх майстроў Васіля Шаранговіча і Ігара Славука – вобразы беларускай гісторыі, ваяры і асветнікі. Ён увасабляе іх як у станковай, так і кніжнай графіцы. Апошняя вядомая па ілюстрацыях да “Аповесці мінулых гадоў, “Званоў Нямігі, кнігі гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча “Рыцары і дойліды Гародні. І па тым, што прынесла Татарнікаву, адзінаму з беларускіх мастакоў, ужо дзьве ўзнагароды “Залаты яблык на прэстыжным конкурсе кніжнай ілюстрацыі ў Браціславе, а таксама прызы на нацыянальных конкурсах “Мастацтва кнігі.
“Брама мінулага – серыя гістарычных вобразаў, створаная Татарнікавым у 1999-2006 гг. і вылучаная ў гэтым годзе Саюзам мастакоў Беларусі і Акадэміяй мастацтва на атрыманне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. 25 яе аркушоў, на якіх паўстаюць вобразы выдатных дзеячоў даўніны ад Ефрасінні Полацкай да Льва Сапегі і Мікалая Радзівіла Сіроткі, таксама выступалі і ў якасці станковых твораў на выставах, і ў выглядзе кніжных ілюстрацый.
Заваяваўшы сваёй тонкай жывапіснай манерай, якая нагадвае творы рэнесанснай кніжнай мініятуры, рэпутацыю і аўтарытэт на радзіме, Татарнікаў прадстаўляе Беларусь у галіне кніжнай ілюстрацыі і ў замежных выданнях.
На выставе прадстаўлена серыя  да кнігі “Артур – кароль Альбіёну, англійскага эпасу пра рыцараў Круглага стала, праілюстраванай Татарнікавым і выдадзенай у Вялікабрытаніі. А яшчэ Татарнікаў афармляе скандынаўскія казкі, казкі братоў Грым, творы Шэкспіра. Шлях да еўрапейскага прызнання і рэалізацыі ў еўрапейскай культуры, паказальна, вёў майстра праз любоў і спасціжэнне нацыянальнай спадчыны.
Выстава твораў Татарнікава працягнецца да 15 жніўня.
Тое, што дзве экспазіцыі адчыніліся ў Мінску ў адзін дзень, зяўляецца знакам часу, прыкметай паступовага ўзмацнення любові да сваёй мінуўшчыны і шанавання гістарычных каранёў. Што крытычна важна для маладога народу, які працягвае шукаць сваю тоеснасць.