Першае беларускае выданне казкі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса»
Сбор сродкаў на першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса" адбываецца на ulej.by.
![alisa_vokladka.jpg alisa_vokladka.jpg](/img/v1/userfiles/images/alisa_vokladka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мастачка кнігі, Кацярына Дубовік, ужо запомнілася беларускім чытачам выразнымі і стылёвымі ілюстрацыямі да цэлага шэрагу выданняў, у тым ліку дзіцячых: “Як Васіль змея адолеў” (2011), Н. Ясмінска “Сем ружаў” (2015), В. Гаўф “Казкі” (2015). Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, праілюстраваная Кацярынай Дубовік, атрымала прэмію імя Цёткі за найлепшае мастацкае аздабленне (2015).
![57dfbed78233a.jpg 57dfbed78233a.jpg](/img/v1/userfiles/images/57dfbed78233a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Перакладчыца Вера Бурлак — аўтарка некалькіх уласных кніг паэзіі і прозы. Перакладае з англійскай, украінскай, рускай моваў. Пераклад казкі Л. Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” атрымаў прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” як найлепшы празаічны пераклад 2009 года.
Выдавецтва “Галіяфы” ўжо мае некалькі паспяховых выданняў для дзяцей. Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, выдадзеная ў “Галіяфах”, атрымала прэмію імя Цёткі (2015) у дзвюх намінацыях.
![alisa.png alisa.png](/img/v1/userfiles/images/alisa.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кнігу плануецца выдаць казку да Калядаў.
Даведацца больш пра праект і падтрымаць выданне можна па спасылцы на старонку праекта на ulej.by.
Паводле прэс-службы ПЭН-цэнтра