Толькі вечныя каштоўнасці ў Нацыянальным мастацкім музеі з 13 лістапада

З 13 лістапада 2013 года на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь праходзіць персанальная выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Толькі вечныя каштоўнасці» двух віцебскіх мастакоў Юрыя і Таццяны Рудэнкаў, прымеркаваная да 60-гадовага юбілею абодвух майстроў.



rudenko.jpg

 

На экспазіцыі будзе прадстаўлена каля ста твораў. Гэта габелены, батык, дэкаратыўныя пано, дробная пластыка і жывапіс.

Мастакі Юрый Васільевіч і Таццяна Аляксееўна Рудэнкі атрымалі адукацыю на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута, дзе пасля заканчэння інстытута Таццяна Аляксееўна працавала выкладчыкам (1976–1982). Гэта — рэдкі творчы тандэм, дзе ўсё робіцца ў сааўтарстве. Гледачу прадстаўлены ўнікальныя дэкаратыўныя творы майстроў шырокага дыяпазону, яркіх і творча актыўных.

Намаганні ў стварэнні твораў размяркоўваюцца прапарцыянальна ў залежнасці ад ступені складанасці задачы, а таму і ўвасабляюцца ў мастацкія, адзначаныя пячаткай своеасаблівасці іх асоб.

Запамінаюцца па вобразным і дэкаратыўным вырашэнні габелены «Медытацыя» (1996) і «Горад Шагала» (1996). Перад мастакамі стаяла нялёгкая задача ўстанаўлення шматпланавых візуальных сувязяў пры захаванні агульнай плоскасці кампазіцыі. Ім абодвум уласціва смелая манера кампанаваць дзякуючы асіметрыі і свабоднаму ахопу вялікага палатна. З гэтых адносна невялікіх тканых пано нарадзіліся вялікія заслоны для інтэр’еру. Такія пано-заслоны зроблены Юрыем і Таццянай Рудэнкамі для Дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага, раённага дома культуры г. Віцебска, ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск», канцэртнай залы РУП завода «Эвістар», СТАА «Фортэкс — водныя тэхналогіі», турбазы «Віцебская», дома культуры г. Верхнядзвінска.

Многія майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва робяць замалёўкі, эцюды, эскізы. Яны валодаюць малюнкам і жывапісам на высокім узроўні і выстаўляюць свае творы. Юрый і Таццяна Рудэнкі таксама ствараюць жывапісныя палотны ў рознай тэхніцы з элементамі дэкору.

Арыгінальнасць вобразнага бачання выяўляецца ў стварэнні гарачых батыкаў, дзе ўдала спалучаюцца роспісы натуральнымі фарбавальнікамі і вышыўка кітайскім шоўкам. Тут ідзе пошук новых колеравых гармоній, і ўступаюць у сілу спецыфічныя законы кожнага дэкаратыўнага мастацтва.

Услед за габеленам і батыкам Рудэнкі захапляюцца арыгінальнымі дэкаратыўнымі пано-аплікацыямі, выкананымі ў змешанай тэхніцы. У дэкаратыўных пано і батыках, якія паказваюць вобразы любімага мастакамі свету прыроды, асабліва птушынага царства, выяўляюцца рамантычныя памкненні мастакоў.

Майстры ў сваёй творчасці звяртаюцца да ювелірнага мастацтва і дробнай пластыкі. Багатыя, мудрагелістыя формы, брутальнасць, супастаўленне масіўных частак і дробных ажурных дэталяў характэрны для работ сямейнай пары Рудэнкаў — «Эпоха Вадалея» (2007), «Нараджэнне воблака» (2008).

Як мастакі-ювеліры яны звяртаюцца да белага серабра і жоўтага золата, спалучаючы іх у асноўным з гранёным камянямі — смарагдамі, рубінамі, цырконамі і інш. Метал выступае ў якасці матэрыялу, які валодае ўласнымі выразнымі момантамі.

Рудэнкі прымалі ўдзел як стваральнікі прызоў у шматлікіх фестывалях. Прыкладам могуць служыць шматлікія прызы: Міжнародны Шагалаўскі пленэр (Беларусь), Міжнародны фестываль «Славянскі базар» (Беларусь), фестываль моды «Белая амфара» (Беларусь), кінафестываль «Лікі кахання» (Расія).

Творы мастакоў знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катавіцы (Польшча) і прыватных зборах.

artmuseum.by