ААН: Расія выкарыстала касетную зброю не менш за 24 разы
Следчыя вывучаюць 24 выпадкі прымянення касетных боепрыпасаў войскамі Расіі. Яны "могуць быць прыроўненыя да ваенных злачынстваў".

Пра гэта паведаміла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Паводле яе слоў, ад ракет або абстрэлаў пацярпелі бальніцы, сістэмы водазабеспячэння і адміністрацыйныя будынкі.
"Паводле дакладных звестак, расійскія Узброеныя сілы ўжывалі касетныя боепрыпасы ў населеных пунктах Украіны прынамсі не менш за два дзясяткі разоў з моманту ўварвання, 24 лютага", — заявіла Бачэлет.
Яна дадала, што ўжо не адзін месяц усё насельніцтва Украіны перажывае сапраўдны жах. Жыццё мільёнаў людзей перавярнуліся, паколькі людзі вымушаныя пакінуць свае дамы або хавацца ў падвалах і бамбасховішчах, таму што іх гарады абстрэльваюць і руйнуюць.
"Масавае разбурэнне грамадзянскіх аб'ектаў і вялікая колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва пераканаўча сведчаць, што фундаментальныя прынцыпы адрознення, суразмернасці і засцярогі не выконваліся ў дастатковай меры", — сказала Бачэлет.