Эксперты прагназуюць курс долара на ўзроўні 11 тыс. рублёў да канца года

У выпадку прыцягнення Беларуссю неабходных аб`ёмаў знешняга фінансавання курс долара да канца 2014 года можа скласці 11 тыс. рублёў. Такая ацэнка ўтрымоўваецца ў макраэканамічным прагнозе на 2014 год, які падрыхтавалі эксперты Даследчага цэнтра ІПМ і Нямецкай эканамічнай групы ў Беларусі (GET Belarus).



registaricya_245.jpg

"Калі неабходны аб'ём знешняга фінансавання будзе прыцягнуты, то мы чакаем, што сярэднегадовае значэнне абменнага курсу складзе USD/BYR 10.250 (USD/BYR 11 тыс. на канец года). Пры гэтым мы прагназуем і адносна ўмераны рост цэн на 14,9% у 2014 годзе. Аднак пры недастатковасці знешняга фінансавання змяненні абменнага курсу і цэн могуць быць больш маштабнымі", — гаворыцца ў макраэканамічным прагнозе. 


Як лічаць эксперты, курс беларускага рубля, паводле разлікаў па розных метадалогіях, пераацэнены. 


а канца 2013 года пералік супярэчнасцяў у мэтах і задачах манетарнай палітыкі выяўляецца досыць ярка. Па-першае, існуе супярэчнасць адносна значэння абменнага курсу: у адпаведнасці з рознымі метадалогіямі, разрыў паміж бягучым і раўнаважным значэннем рэальнага эфектыўнага абменнага курсу складае ад 5 да 20%", — адзначаюць эканамісты. 


Аднак, працягваюць аўтары прагнозу, з прычыны высокага перадатачнага эфекту ад абменнага курсу да цэн, намінальнае абясцэненне для ліквідацыі гэтага разрыву павінна быць больш істотным. 


"Таму, з аднаго боку, значэнне абменнага курсу патрабуе карэкціроўкі. Але з іншага боку, паколькі велічыня карэкціроўкі можа быць вельмі значнай, абумовіўшы негатыўныя наступствы для манетарнага асяроддзя, эканамічныя ўлады абмяжоўваюць выкарыстанне гэтага інструмента", — гаворыцца ў прагнозе. 


На думку экспертаў, эканамічныя ўлады разглядаюць абменны курс "як намінальны якар (праводзячы палітыку, блізкую да рэжыму зменнага калідора), за кошт якога спрабуюць забяспечыць падкантрольнасць інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў". 


Цяпер Нацбанк Беларусі вымушаны падтрымліваць высокія працэнтныя стаўкі для таго, каб "абараніць" бягучае значэнне абменнага курсу, мяркуюць аналітыкі. 


днак працяглая цыклічная рэцэсія і пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў патрабуюць змякчэння манетарнай палітыкі, як з пункту гледжання велічыні працэнтных ставак, так і аб'ёму грашовай прапановы", — канстатуюць аўтары макраэканамічнага агляду.

 

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН