Ліван: судна з украінскім збожжам па-ранейшаму знаходзіцца ў водах Турцыі

Марское судна «Rаzоni», якое раніцай у нядзелю павінна было даставіць у Ліван украінскае збожжа, змяніла свой статус і застаецца ў акваторыі Турцыі.

Грузавое судна «Razoni» перасякае Басфорскі праліў непадалёк ад Турцыі. Фота: «Associated Press»

Грузавое судна «Razoni» перасякае Басфорскі праліў непадалёк ад Турцыі. Фота: «Associated Press»


1 жніўня грузавое судна з украінскім збожжам пакінула порт Адэсы. Груз, які прызначаўся для Лівана, мусіў прыбыць у пункт прызначэння раніцай у нядзелю, 7 жніўня. Але ліванскія ўлады заяўляюць, што карабель да порта Трыпалі так і не даплыў.
Як паведамляе «Associated Press», «Razoni» па-ранейшаму знаходзіцца паблізу Турцыі, а яго статус зменены на «Замову» — гэта азначае, што на ўкраінскае збожжа чакаецца пакупнік.
Украінскі бок пакуль ніяк не каментуе сітуацыю, толькі адзначае, што падрабязная інфармацыя пра час і месца прыбыцця судна будзе вядома пазней.
Нагадаем, у рамках пагаднення, заключанага паміж Расіяй і Турцыяй, Украінай і ААН, заблакаванае ва ўкраінскіх партах пасля нападу Расіі збожжа будзе вывозіцца пад кантролем Турцыі. 5 жніўня з Адэскага порта выйшлі яшчэ тры грузавыя судны з украінскім збожжам, агульная колькасць якога складае 57 тон. Гэтае збожжа прызначана для Турцыі, Вялікабрытаніі і Ірландыі.