Навагоднія імпрэзы
На Калядныя святы
Нацыянальны музей гісторыі і культуры (вул. Маркса, 12) у навагодні час па суботах (26 снежня, 2 і 9 студзеня) запрашае на батлеечныя спектаклі, штогадзіны з 12.00 па 16.00 — агляд
экспазіцыі можна спалучыць са знаёмствам з традыцыйным лялечным тэатрам.
На Калядныя святы
Нацыянальны музей гісторыі і культуры (вул. Маркса, 12) у навагодні час па суботах (26 снежня, 2 і 9 студзеня) запрашае на батлеечныя спектаклі, штогадзіны з 12.00 па 16.00 — агляд
экспазіцыі можна спалучыць са знаёмствам з традыцыйным лялечным тэатрам.
Нацыянальны мастацкі (вул. Леніна, 20) з 3 снежня па 15 студзеня — не зусім звычайны праект «Дзмітрый Малаткоў. Мастацтва эстампа». Фактычна ён прысвячаецца творчасці
суаўтара друку графічных аркушаў, які ўдзельнічае ва ўвасабленні першапачатковай задумы тэхнічнымі сродкамі — рыхтуючы друкарскі станок, паліграфічны камень і іншыя прыстасаванні, звязаныя з
рэалізацыяй твора станковай графікі ў розных спосабах друку. Гэта і літаграфія, і афорт, і ксілаграфія, і лінагравюра.
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) запрашае з 22 снежня па 9 студзеня пазнаёміцца з палотнамі маладых (як заўсёды, у нас гэты статус маюць мастакі да 35 год) выпускнікоў
1999–2000 гадоў Акадэміі мастацтваў Андрэя Пяткевіча і Уладзіміра Зленка на выставе «Рыба Lоve». Аўтары абяцаюць «мноства асацыяцый, гульні, глыбіні і
гумару», якія выявяцца ў суплёце язычніцкіх і хрысціянскіх культурных традыцый.
Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) з 23 снежня па 17 студзеня — адпаведны часу мастацкі праект «Калядны фэст» — творы мастакоў, выкананыя ў розных тэхніках на
зімовую ці калядную тэматыку. Фармат фэсту не зусім звычайны — да ўдзелу запрошаны не толькі сталыя сябры Саюза мастакоў, але і студэнты мастацкіх вучэльняў і нават таленавітыя аматары.
Пройдуць дабрачынныя акцыі ў падтрымку дзеяння «Беларускага дзіцячага хоспісу. Асобна будзе прадстаўлены «Полацкі абярэг», вялізнае палатно 3х25 метраў, якое складаецца з
кавалкаў вышытых або выкананых у іншых тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва фрагментаў, твораў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў свеце ў гонар нашага найстаражытнага культурнага цэнтра.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску з 22 снежня па 1 сакавіка знаёмяць з экспазіцыяй «Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX
— пачатку XX стагоддзяў», прысвечанай жыццю і творчасці знакамітага польскага паэта і драматурга эпохі рамантызму. Гэта чарговая прэзентацыя калекцый У. Ліхадзедава, зборы якога,
прысвечаныя гісторыі гарадоў Беларусі, ужо добра вядомыя па шэрагу ранейшых паказаў і публікацыях у шыкоўных сувенірных альбомах.
Галерэя «Zнята» ў кінатэатры «Цэнтральны» прываблівае фотааматараў адразу двума паказамі. «Вяртанне з адпачынку» Юрыя Кулікова —
імпрэсіяністычны аповед, які злучае пясчаныя пляжы Балгарыі і мінскія вуліцы. А «100% Арабіка» — успаміны фатографаў і спелеолагаў Аляксея Антаненкі, Віталія Раковіча,
Дзмітрыя Бельскага пра глыбейшыя ў свеце — да 2191 метраў — пячоры ў Абхазіі, у гарах Заходняга Каўказа і пра самі горы.
Для дзетак
Купалаўскі 29 снежня аб 11.30 «Прыгоды Заранкі і Янкі», прэм’ера, а 3 студзеня, у нядзелю, у Тэатры лялек аб 11 гадзіне — дзіцячая класіка «Піпі
— Доўгаяпанчоха» (па-руску), адзін з першых прагонаў спектакля, які ўжо здабыў добрыя водгукі гледачоў.
Яшчэ адзін прэм’ерны спектакль на галоўнай нацыянальнай сцэне — 28 снежня, «Translations» Б. Фрыла.
6 студзеня на малой сцэне Купалаўскага — «Старамодная камедыя» ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага і рэжысуры Аляксея Арбузава. Камерную дзею на суд гледачоў прадстаўляюць
заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым Ала Ельяшэвіч у дуэце з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Рагаўцовым.
Купалаўскі ў той жа дзень — «Хам» паводле Э. Ажэшкі ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева (прэм’ера 10 чэрвеня). Выдатны ансамбль акцёраў — Валянціна Гарцуева,
Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч, Генадзь Аўсяннікаў. Гісторыя пра каханне, «адвечная і разам з тым незвычайная, складаная і трагічная, але ж і такая простая, бо
самае галоўнае ў каханні — гэта разумець адзін аднаго». Цікава, што Купалаўскі тэатр ужо ставіў гэтую п’есу — ажно ў 1921 годзе.