Над светлагорскай праваабаронцай прызначылі новы суд
Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі новую судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30. Яе выклікаюць у суд Светлагорскага раёна ў якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).