Начны пейзаж па-светлагорску: «Гэта проста жах, як у фільмах жудасцяў»

Фантастычныя начныя пейзажы — неад’емная частка светлагорскіх рэалій. Завод беленай цэлюлозы, які, па сутнасці, так і не стаў яшчэ прадпрыемствам, паколькі мае шмат недахопаў, тым не меней працуе па начах і палохае жыхароў горада на Беразіне.



zavod_svetlagorsk_3.jpg

Праваабаронца і экалагічная актывістка Алена Маслюкова змясціла на сваёй старонцы ў фэйсбуку фотаздымкі, ад сузірання якіх па скуры пачынаюць поўзаць мурашы…

“Пакуль усе добрыя людзі спяць, завод беленай цэлюлозы працягвае рабіць свае чорныя справы. І гэта тэхналогіі ХХІ стагоддзя? Жыхары Якімавай Слабады і Светлагорска перыядычна, ад усяго сэрца, шчыра і многа, атрымліваюць "порцый чыстага і свежага паветра". Ужо амаль два гады вядуцца спробы запусціць завод, амаль два гады распрацоўваюцца методыкі вымярэнняў мецілмеркаптанаў, амаль два гады бескантрольнай працы, амаль два гады атручвання насельніцтва і ўсяго жывога наўкол? І так бывае па начох... Гэта проста жах, як у фільмах жудасцяў," — піша актывістка.

zavod_svetlagorsk_2.jpg

zavod_svetlagorsk_1.jpg

spring96.org