Bloomberg: Энергетычны бізнес Расіі пад пагрозай з-за змены клімату
Масква радавалася, што глабальнае пацяпленне адкрыла доступ да арктычнай нафты, але раставанне мерзлаты цяпер пагражае традыцыйным расійскім радовішчам.

Уладзіміру Пуціну трэба як мага хутчэй стаць абаронцам экалогіі, каб спыніць раставанне вечнай мерзлаты. Толькі так расійскія нафтавыя і газавыя кампаніі змогуць працягваць выпампоўваць вуглевадароды, якія, праўда, награваюць планету і прымушаюць лёд раставаць. Пра гэта піша Bloomberg, дадаючы, што такая логіка вельмі перакручаная. Але гэта адзінае разумнае тлумачэнне, чаму Расія раптоўна ратыфікавала Парыжскі кліматычны дагавор.
Да нядаўняга часу ў Маскве разглядалі кліматычныя змены як «нешта добрае», зменшага, часткова. Нагрэў вод адкрыў марскі шлях праз Паўночнае мора. З’явілася практычная і эканамічная магчымасць шукаць і распрацоўваць нафтавыя і газавыя радовішчы пад морамі ў Арктыцы. Можна ўспомніць хаця б Штокманаўскае газакандэнсатнае радовішча.
Аднак пацяпленне, якое адкрывае багацці Арктыкі, можа таксама не так выгадна паўплываць на замерзлыя ўчасткі сушы на Поўначы Расіі. Менавіта там сканцэнтравана асноўная здабыча газу і нафты краіны.
«Вечная мерзлата перажывае хуткія змены», — гаворыцца ў справаздачы аб «акіянах і крыясферы ў часы змены клімату», прынятым IPCC на мінулым тыдні. Згодна з дакументам, гэтыя змены пагражаюць «структурнай стабільнасці і функцыянальным магчымасцям» інфраструктуры нафтавай прамысловасці.
Найбольшая рызыка ўзнікае ў раёнах з вялікім утрыманнем падземнага лёду і мерзлых парод. Паўвостраў Ямал, на якім змешчаны два найбуйнейшых новых газавых праекта Расіі, падпадае пад гэтую катэгорыю.
Але праблема не абмяжоўваецца рэгіёнам. Паводле справаздачы IPCC, 45% здабычы нафты і газу на радовішчах у расійскай Арктыцы размешчаны ў зоне вялікай пагрозы. Некалькі верхніх метраў вечнай мерзлаты называюць актыўным пластом. Ён замярзае і размарожваецца са зменай часоў года і становіцца нестабільным у больш цёплыя месяцы. Забудоўшчыкі звычайна ўлічваюць гэта, ствараючы глыбейшы падмурак, каб канструкцыі былі ўстойлівымі. Такія змены ўлічваюцца падчас пабудовы дарог, чыгунак, жылых дамоў, заводаў і трубаправодаў.
Але глабальнае пацяпленне зрабіла актыўны пласт глыбей. Гэта азначае, што глеба губляе сваю здольнасць падтрымліваць структуры, пабудаваныя на ёй.
Паводле unian.ua