Расія не збіраецца размяшчаць яшчэ адну авіябазу ў Беларусі

У Крамлі пракаментавалі заяву міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея аб непатрэбнасці ваеннай авіябазы РФ на беларускай тэрыторыі.

samalioty_0612.jpg

Па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, Масква не выношвае планы размяшчэння яшчэ аднаго свайго ваеннага аб'екта ў Беларусі.
Прадстаўнік Крамля, як піша mk.ru, дадаў, што ў Саюзнай дзяржаве «існуе шмат узаемных абавязацельстваў, якія кампенсуюць» адсутнасць авіябазы.
Нагадаем, Макей заявіў, што ў гэтым аб'екце «няма ні практычнага, ні палітычнага, ні ваеннага сэнсу».
Акрамя гэтага, адзначыў міністр, прысутнасць дадатковых ваенных сіл РФ на тэрыторыі Беларусі «не спрыяла б стабільнасці, бяспекі ў нашым рэгіёне».
naviny.by