Замежныя СМІ пра Беларусь: 8–14 чэрвеня
Паўторная заява міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, якая была зробленая ім 4 чэрвеня ў Мінску пра базаванне ў хуткім часе палка расійскіх ВПС у Беларусі і пра пошук адпаведнага аэрадрома, ёсць
сведчаннем таго, што беларускае кіраўніцтва паступова губляе рычагі вядзення самастойнай знешняй палітыкі. Спадзеючыся на далейшыя расійскія крэдыты і прэферэнцыі для ўмацавання ўласнай улады ў абмен
на дыслакацыю трэцяга па ліку ваеннага аб’екта Расіі, Лукашэнка ўцягвае Беларусь у сферу ваенных гульняў Крамля з Захадам.
«Deutsche Welle» (Германія)