Макей: Расійская авіябаза "выкліча раздражненне на адрас і Мінска, і Масквы"
Міністр замежных спраў Беларусі ўсумніўся ў неабходнасці размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі.

Адкрыццё расійскай авіябазы ў Беларусі не толькі не знізіць «ваенна-палітычную напружанасць у рэгіёне, але і «выкліча раздражненне на адрас і Мінска, і Масквы», — заявіў у інтэрв'ю «Коммерсанту» кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.
Макей адзначыў, што ў Беларусі цяпер «знаходзіцца столькі авіябаз, што там у лічаныя гадзіны можна размясціць сотні самалётаў». На яго думку, Мінск лічыць больш актуальным абмеркаванне магчымасці «даць аператыўны адказ на выпадак росту напружанасці ў рэгіёне або пагрозы бяспецы Беларусі і Расіі».
Міністр дадаў, што пытанне аб размяшчэнні расійскай базы ў Беларусі менш актуальнае, чым украінскі крызіс і сітуацыя ў Сірыі. І перамовы па лініі дыпламатычных ведамстваў на гэтую тэму не вяліся.