Чужыя дзеці: сабраныя дадзеныя экіпажу расійскага знішчальніка Су-30СМ у Сірыі
Дзякуючы фатарэпартажу расійскага рэсурсу topwar.ru (архіў: https://archive.is/aiyb7) InformNapalm атрымалася сабраць падрабязную інфармацыю пра экіпаж Су-30СМ 120-га змяшанага авіяцыйнага палку (в/ч 63559, Забайкальскі край, Чыцінскі раён, пасёлак Домна) бартавы нумар 27 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-93686, заводскі нумар 10МК5 1110.

Факты, якія ёсць пацверджаннем удзелу экіпажа борту 27 (чырвоны) у карнай аперацыі супроць сірыйскага народу, былі выяўленыя ў відэа, выкладзеным на афіцыйным канале youtube Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі з назовам: “Будні знішчальнае авіяцыі ВКС РФ на авіябазе Хмеймім у Сірыі”.
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае збор і публікацыю асабістых дадзеных афіцэраў ВКС РФ, якія прымаюць удзел у расійскай вайсковай аперацыі ў Сірыі, якая ўжо забрала жыцці дзясяткаў мірных жыхароў. У гэтай публікацыі ў межах інфармацыйнага асіметрычнага адказу на вайсковыя злачынствы Крамля ў Сірыі і ў адказ на парушэнне рэжыму спынення агню на Данбасе публікуем дадзеныя экіпажу Су-30СМ:
- штурман — старэйшы лейтэнант Арцём Даражкоў.
У 2014 годзе скончыў Чалябінскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную Красназнамённую вучэльню штурманаў (ЧВВАКВШ).
Нарадзіўся ў горадзе Чыце, 17.07.1992 г. Сямейнае становішча: нежанаты. Брат: Антон Даражкоў, 11.08.1993 г., пражывае ў горадзе Чыце. (архіў: https://vk.com/artem_anya) (архіў: https://archive.is/eZTGV)

Пілот — капітан Аляксей Лісіцкі
У 2010 годзе скончыў Краснадарскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў (КВВАВЛ) імя Сярова. (2-гі авіяцыйны факультэт, кафедра знішчальнай авіяцыі).
Нарадзіўся ў горадзе Уфе 04.02.1988 г. Жанаты, ёсць дачка. Мае сястру.
(https://vk.com/id2826541) (архіў: https://archive.is/2h1Eo).

Цікава, што ў фотаальбоме жонкі Аляксея Лісіцкага пад фатаздымкамі з дачкой напісаныя вельмі кранальныя словы:
“Я жыву для яе, я дыхаю толькі ёю. Я лаўлю кожны погляд, ад усмешкі чмурэю. Ты мае чыстае, нявіннае дзіця. Расці шчаслівай, дачушка мая. Усё зраблю, родная, для цябе. Быць мамай — шчасце для мяне!”
А ў гэты ж самы час, малады бацька і каханы муж, замест таго, каб клапаціцца пра сваю сям’ю, удзельнічае ў бамбаванні мірных жыхароў Сірыі, дзеці якіх таксама гінуць ад аскепкаў і бомбаў “рускага свету”. Знайсці шматлікія доказы гэтага можна ў сацыяльным сеціве “twitter”, дзе сірыйцы ўвесь час выкладваюць фотаздымкі забітых і параненых жанчын і дзяцей — ахвяраў амбіцыйнай авантуры Крамлю.


Але падобна на тое, што расейскія пілоты нават не пераймаюцца колькасцю нявінных ахвяраў сваіх баявых вылетаў. Пасля чарговых бамбаванняў яны працягваюць пазаваць перад фотакамерамі для глянцавых часопісаў і артыкулаў у расейскіх сродках масавае інфармацыі.
Групавое фота экіпажу Су-30СМ 27 (чырвоны):

Даведка: Су-30СМ — двухмясцовы шматмэтавы цяжкі знішчальнік пакалення 4+. Тое, што яго выкарыстоўваюць у Сірыі ёсць трохі дзіўным, бо ў баявікоў “Ісламскае Дзяржавы” няма авіяцыі. Самалёты Су–30СМ расійскай групоўкі сілаў уварвання выконваюць баявыя вылеты з узбраеннем для знішчэння паветраных мэтаў. Напрыклад, паводле скрыншоту з відэа Мінабароны РФ можна пабачыць, што на самалётах усталяваныя ракеты Р-73, Р-27 і комплекс радыёэлектроннага процідзеяння “Хібіны” (самалёт можа таксама выкарыстоўваць бомбы свабоднага падзення з масай 500 кг (да 8 адзінак) або 250 кг (28 адзінак) і здзяйсняць бомбавыя і ракетныя ўдары).

Таксама дзіўным ёсць тое, што ВКС РФ зафарбоўвае зоркі і рэгістрацыйныя нумары на сваіх знішчальніках ў Сірыі, гэта можна пабачыць, напрыклад, на скрыншоце відэа з самалётам Су-30СМ, бартавы нумар 29 (чырвоны). Праваруч на заднім плане зафіксаваная машына РЭБ.

Нагадаем, што расійская авіяцыя ўжо неаднойчы парушала паветраную прастору Турцыі, таксама здзяйсняла правакацыі, у якіх, паводле афіцыйных заяваў, удзельнічалі “неапазнаныя самалёты”. Магчыма, менавіта для здзяйснення правакацыйных дзеянняў, знішчальная авіяцыя РФ і ажыццяўляе рэтушаванне апазнавальных знакаў на ўласнай баявой тэхніцы.
Матэрыял падрыхтаваў валанцёр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын