Пяскоў: Пытанне пра расійскую авіябазу абмяркоўваецца
Пытанне аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі працягвае абмяркоўвацца, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. http://nn.by/?c=ar&i=158930
![peskov.jpg peskov.jpg](/img/v1/news/full/peskov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
kommersant.ru
«У нас ёсць дастаткова шырокі парадак дня (з Беларуссю), звязаны з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, з узаемадзеяннем у галіне бяспекі, абароны. У кантэксце саюзніцкіх адносін гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў той ці іншай форме, — цытуе ПясковаТАСС, які адказаў на пытанне, ці абмяркоўваецца тэма авіябазы РФ у Беларусі. — Пакуль больш пэўнага не нічога не магу сказаць».