Макей: пазіцыя Беларусі адносна размяшчэння расійскай авіябазы не змянілася

Беларусь не зацікаўленая ў стварэнні новых раздзяляльных ліній у Еўропе, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

6845fffb0a_1367307563_aviabaza_min.jpg


Адказваючы на пытанне, ці магчыма размяшчэнне расійскіх авіябаз ў Беларусі пры размяшчэнні дадатковых войскаў НАТА ў краінах Балтыі, Уладзімір Макей зазначыў: «Я не магу сказаць, што будзе заўтра ці паслязаўтра. Вядома ж, мы будзем старанна аналізаваць сітуацыю, якая складваецца ў нашым рэгіёне і рабіць адэкватныя меры рэагавання. Але мы не зацікаўленыя ў тым, каб нейкія крокі, якія будзе прадпрымаць Беларусь у ваеннай сферы, спрыялі далейшаму нагнятанню ваеннай напружанасці ў нашым рэгіёне і ў цэлым на еўрапейскім кантыненце. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб ствараліся новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе. Мы краіна невялікая, і развіццё нашай дзяржавы залежыць ад міру і спакою ў рэгіёне».

 

Міністр падкрэсліў, што Беларусь будзе вельмі адказна падыходзіць да любых захадаў рэагавання на тыя ваенныя выклікі і пагрозы, якія магчымыя ў наш час.

 

«Па пытанні размяшчэння дадатковых ваенных баз на тэрыторыі краіны кіраўнік Беларусі некаторы час таму выказаўся пэўна і вызначана, былі афіцыйныя заявы беларускага боку і на іншых узроўнях. Наша пазіцыя ў гэтым плане не змянілася», — цытуе Макея БелТА.

 

Раней Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне расійскай ваеннай авіябазы на беларускай тэрыторыі з ваеннага пункту гледжання не трэба ні Мінску, ні Маскве. Ён адзначыў, што ў выпадку размяшчэння расійскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расія, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў.

 

У красавіку гэтага года Уладзімір Макей заявіў журналістам, што цяпер няма сэнсу абмяркоўваць пытанне размяшчэння расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі.