Абама заявіў аб адзінстве ЗША і ЕС у пытанні захавання санкцый супраць Расіі
ЗША і Еўрапейскі Саюз адзіныя ў пытанні захавання санкцый супраць Расіі да поўнага выканання ёю Мінскіх пагадненняў. Пра гэта прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтамі Еўрапейскага Савета Дональдам Тускам і Еўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам сёння ў Варшаве.
«Тут, у Еўропе, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну, паколькі яна ажыццяўляе важныя палітычныя і эканамічныя рэформы», — заявіў ён. «ЗША і ЕС адзіныя ў сваім імкненні захавання санкцый у дачыненні да Расіі, пакуль яна цалкам не выканае свае абавязацельствы ў рамках Мінскіх пагадненняў», — падкрэсліў Абама.
Таксама, па словах прэзідэнта ЗША, падчас сённяшняга пасяджэння Паўночнаатлантычнага Савета з’яўляецца магчымасць паглыбіць супрацоўніцтва паміж НАТО і ЕС у сферы бяспекі.
Як паведамляў УНІАН 21 чэрвеня Еўрасаюз на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў краін-членаў ЕС (COREPER) ўзгадніў рашэнне падоўжыць да 31 студзеня 2017 года эканамічныя санкцыі супраць РФ “ў святле дзеянняў Расіі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне». 1 ліпеня ЕС зацвердзіў рашэнне пра працяг санкцый супраць Расіі яшчэ на паўгода. Санкцыямі ЕС прадугледжана абмежаванне супрацоўніцтва з расійскімі банкамі, абмежаванні імпарту і экспарту, гандлю, у прыватнасці нафтай, газам і ўзбраеннем.
УНІАН