InformNapalm: Украінскія хакеры выкрылі схему расійскіх прапагандыстаў: задачы, аплата, справаздачы

У гэтым расследаванні, якое грунтуецца на аналізе закрытых дадзеных з выкарыстаннем дадатковай выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT), раскрытая схема каардынацыі расійскіх інфармацыйных дыверсантаў, якія здзяйсняюць падрыўную дзейнасць супраць Украіны і ажыццяўляюць інфармацыйнае забеспячэнне дзеянняў гібрыдных тэрарыстычных сілаў Расіі.

У публікацыі раскрыты поўны цыкл ад пастаноўкі задач куратарамі, да аплаты і справаздачаў пра здзейсненыя аперацыі. Прыводзім артыкул на мове арыгіналу.

 

28 чэрвеня 2016 г. украінскія патрыёты з кібэр-альянсу FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю #opDay28 узлому ланцуга расейскіх прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. У выніку 17 «інфармацыйных» рэсурсаў атрымалі ін’екцыю сыроваткі праўды ад рыцараў кібэр-прасторы.

 

Разам з сайтамі былі ўзламаныя і электронныя паштовыя скрыні, акаўнты сацыяльных сетак і воблачныя сховішчы асобаў, якія маюць дачыненьне да працы гэтых рэсурсаў прапаганды. Гэта рэдактары, сыстэмныя адміністратары, журналісты, а таксама куратары й фінансісты з РФ. Усе дадзеныя, атрыманыя ў выніку ўзломаў, былі перададзеныя валянтэрам-выведнікам InformNapalm для вывучэньня й аналізу дзеля інфармаваньня грамадзкасьці. Сёньня мы хочам надаць ўвагу аналізу ўзламанага ліставаньня аднаго з выканаўцаў расейскай агрэсіўнай прапаганды Дмітрыеўскага Аляксандра Уладзімеравіча.

 

Замоўца

 

Тарас Аляксееў (архіў профілю, кантакты, архіў профілю №2, кантакты), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 26.05.1979 г. Жыве ў Маскве. Адрэса электроннай пошты: iesaul@rambler.ru. У сакавіку 2014 году прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы незаконнага марыянэткавага рэфэрэндуму ў Крыме. Мае доступ да дакумантаў Крымскага СБУ з грыфам “сакрэтна”. Фатаздымкі Аляксеева за 2010 год былі выяўленыя ў фотаальбоме Ганны Грыцаеўскай.

taral.png

 

selection_074.png


Сьлед зазначыць, што тры сябры Аляксеева з сацсеціва Facebook навучаліся ў Вайсковым Унівэрсытэце Міністэрства Абароны РФ (ВУ МА РФ). Вядома, што гэтая вайсковая ВНУ рыхтуе кадры адмысловай вайсковай прапаганды на факультэце «замежная вайсковая інфармацыя». Ніжэй пададзеныя асноўныя патрабаваньні й пажаданьні Аляксеева як замоўцы, якія на 100% супадаюць з дзейнасьцю вышэйзгаданых адмыслоўцаў (пакідаем у арыгінале):

 

«Нужно чтото типа того, чем я (мы) занимаюсь здесь. нужен центральный оператор и группа людей, короые смогут рботать на фэйсбуке, соцсетях, твитере, и.т.д. люди должны быть с такой работой знакомые и надежные. Общение как и у меня отдельно каждый с оператором. Вбросы новостей, троллинг выделенных групп в контакте, продвижение нужных материалов, поддержка работы нужных групп. Пока только информ аспект, в этих целях нужны координатор у вас, в луг…, и если ктото есть, в хар….

 

на зарплате сидит главный оператор, он по нашему заданию формулирует задачи и оценивает эффективность работы. это первый этап, он не потребует помещений и риск нежданныхгостей минимален. Основная задача, формирование мнений и идей укроязычном сегменте. Когда эта работа заладится, будем думать о спортзале и идеологии и прочем. так сможем построиться? много людей не надо, главное начать, главное доверие внутри этой группы — 100%».

selection_084.png

 

Выканаўца

 

Дмітрыеўскі Аляксандар Уладзімеравіч (архіў профілю), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 27.08.1974 г. Пашпарт: 2908 338551, мае рэгістрацыю з адрэсаю: вёска Васюніна Уладзімерскай вобласьці, дом №3. ІНП 402902394100. Мае нерухомасьць ва Украіне, горад Макееўка, вул. Астроўскага, д.23, кв. 3. Выкарыстоўвае наступныя нумары мабільных тэлефонаў: +380 71 3020705, +380 50 6065653, +7 903 6832300. Адрэса электроннай пошты: dmitryjewski@mail.ru. Адміністратар тэрарыстычнага інфармацыйнага рэсурсу МІА «Новороссия» (рас.), карэспандэнт газэты «Данецкі кряж» (рас.), рэдактар расейскага прапагандысцкага інфармацыйнага рэсурсу “Сегодня.ру”, фінансавы пасярэднік між памочнікам дэпутата Дзяржаўнай Думы РФ і супрацоўнікамі МІА «Новороссия», чалец арганізацыі «Изборский клуб» (рас.). Актыўна рыхтаваў глебу для акупацыі Данбаса расейскімі гібрыднымі войскамі.

dmitp_87.png

 

Замовы й справаздачы пра выкананую працу

 

Замовы на стварэньне антыўкраінскае прапаганды, ейную публікацыю і распаўсюд у сацсетках Аляксееў перадаваў Дмітрыеўскаму праз электронную пошту. Напрыклад у адным зь лістоў з 19.03.2014 г. пазначаныя наступныя заданьні (пакідаем у арыгінале):

 

есть необходимость поднимать темы 

силы самообороны из Киева марадерствуют, грабят насилут людей на юго-востоке 

Отмечены факты продажи военными всу оружия местному населению, по слухам у них можно купить все, вплоть до бтр 

идет распродажа нацбогатств, из музеев пропадают ценности



selection_080.png


Праз тры дні Дмітрыеўскі дасылае справаздачу пра выкананую працу ў выглядзе лісту з пералікам публікацыяў у прапагандысцкім інтэрнэт-выданьні “Сегодня.ру” (рас.):

 

http://www.segodnia.ru/content/136686 — Цейтнот для бандерлогов

http://www.segodnia.ru/content/136685 — «Майданный» геноцид украинцев

http://www.segodnia.ru/content/136589 — Дежа-вю 1991 года. Украина: на последнем берегу

http://www.segodnia.ru/content/136591 — Cлепой Пью Ахметов: Черная метка украинских сыновей Флинта

http://www.segodnia.ru/content/136497 — Хунта приготовила инквизицию: Половина Украины будет подвергнута люстрации

 

selection_081.png

Аплата

 

Узнагароджаньне за публікацыю і распаўсюд прапаганды Дмітрыеўскі (WMID: 294744496868, пашпарт) атрымліваў ад Аляксеева праз сыстэму электронных грошай. Згодна зь ліставаньнем вялося пра адзін мільён расейскіх рублёў, гэтая сума была вызначаная яму на адзін год працы.

selection_082.png



selection_088.png



У адным зь лістоў Дмітрыеўскі падае кантакты нейкага Пракоф’ева Барыса Анатолевіча: +7 499 2441727, +7 916 8379018, proban@yandex.ru, якога пазначае як свайго куратара ў Міністэрстве замежных справаў РФ. Характэрна, што першыя тры лічбы «244» нумару стацыянарнага тэлефону адпавядаюць пулу кантактных тэлефонаў МЗС РФ у Маскве.

 

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе аналізу дадзеных, перададзеных хакерскім кібэра-льянсам FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта.

 

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.