Аляксандр Сурыкаў: пытанне расійскай авіябазы ў Беларусі «няма сэнсу выносіць у парадак дня»

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што пытанне расійскай авіябазы ў Беларусі «няма сэнсу выносіць у парадак дня», бо «нічога асабліва страшнага ў свеце нам не пагражае».



istrebitel.jpg

Пра гэта Сурыкаў заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» з нагоды Дня дыпламатычнага работніка, які адзначаецца ў Расіі 10-га лютага.

Адказваючы на пытанне пра тое, калі ў Беларусі будзе сфарміравана паўнавартасная расійская авіябаза і чаму працэс яе стварэння зацягваецца, Сурыкаў адказаў: «Я думаю, працэс не зацягваецца, ён знаходзіцца ў стадыі абмеркавання».

«Ёсць цэлы шэраг рэальных пытанняў, я не лётчык і не бяруся разважаць пра хуткасці, час падлёту і іншыя тонкасці. Пройдзе час, і праект фінішуе ў той ці іншы бок — паглядзім, у які менавіта», — адзначыў дыпламат.

«Думаю, няма сэнсу цяпер выносіць яго ў парадак дня, нічога асабліва страшнага ў свеце нам не пагражае», — дадаў ён.

Паводле Interfax.by