ЕС запусціў рускамоўны сайт з «аглядам дэзінфармацыі»

Еўрасаюз адкрыў афіцыйны сайт на рускай мове. У паведамленні аб яго запуску гаворыцца, што для ЕС «стратэгічна важна зрабіць так, каб яго палітыка была пачутая і зразуметая тымі, хто аддае перавагу чытаць па-руску». Сайт прызначаны для жыхароў Расіі, краін Еўрасаюза і дзяржаў «Усходняга партнёрства».



es.jpg

Наведвальнікам сайта прапануецца падпісацца на штотыднёвы «агляд дэзінфармацыі». На сайце апублікаваныя ўжо трынаццаць такіх аглядаў. У прыватнасці, у агляды трапляюць матэрыялы расійскай прапаганды — тэлеканала RT, агенцтва Sputnik, «Камсамольскай праўды», LifeNews, газеты «Весткі», Першага канала (праграма «Нядзельны час»), «Расіі 1» ( «Весткі тыдня» з Дзмітрыем Кісялёвым), тэлеканала «Звезда» і інш.

У «агляды дэзінфармацыі», напрыклад, патрапілі наступныя сцвярджэнні: у Берліне была выкрадзена і згвалтаваная руская дзяўчынка; няма ніякіх доказаў датычнасці Расіі да крушэння «Боінга» пад Данецкам і да згубы мірных жыхароў у Сірыі; міжнародны трыбунал пачаў расследаванне ваенных злачынстваў Міхаіла Саакашвілі; Украіна сабатуе выкананне Мінскіх пагадненняў, і гэтак далей.

Еўрасаюз неаднаразова заяўляў пра неабходнасць барацьбы з расійскай прапагандай. У студзені 2015 года Вялікабрытанія, Данія, Літва і Эстонія падрыхтавалі сумесны дакумент, у якім назвалі расейскую прапаганду «рэальнай пагрозай бяспекі на ўсходніх межах ЕС». У ліпені стала вядома, што Нідэрланды і Польшча збіраюцца адкрыць рускамоўнае інфармацыйнае агенцтва.

З 2014 года ў ЕС абмяркоўваецца магчымасць стварэння рускамоўнага тэлеканала. У студзені 2015 года намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксей Мяшкоў заявіў, што гэтыя планы парушаюць прынцып свабоды слова.

Meduza.io