У Светлагорску шэсць жанчын сабраліся ў альтанцы. Да іх прыйшло восем міліцыянтаў
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Свабоды.
9 кастрычніка жанчыны са сьветлагорскага мікрараёну «Палесьсе» вырашылі сабрацца ў альтанцы, каб пазнаёміцца, паразмаўляць і папіць гарбаты. У іх не было ніякай сымболікі. Не пасьпелі яны зайсьці ў альтанку, як да іх падышлі ажно восем міліцыянтаў. Сказалі, што ў іх ёсьць апэратыўная інфармацыя: тут адбываецца «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», «парушэньне паводле артыкулу 23.34», распавяла Свабодзе праваабаронца Алена Масьлюкова. Пасьля спрэчкі зь міліцыянтамі жанчыны былі вымушаныя разысьціся