Беларускія замкі: засыпце іх пяском!
Калі б у мяне запыталіся, што рабіць з гаротнымі нашымі замкамі, я б параіў засыпаць іх пяском. Менавіта так могуць вырашыцца дзве самыя важныя праблемы. Першая — пад тоўшчай пяску замкі
лёгка ператрываюць некалькі сотняў гадоў. Другая — перастануць, параненыя часам і рэстаўратарамі, палохаць жыхароў. Тады нарэшце сцішацца гнеўныя праведнікі, якія, не разумеючы сутнасці,
заклікаюць то да хутчэйшага «навуковага выратавання», то да пакарання шкоднікаў-рэстаўратараў.