Расія вывозіць каштоўныя экспанаты з крымскіх музеяў

Народны дэпутат Украіны Людміла Дзянісава падчас выступу на Генасамблеі Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва па барацьбе з незаконным выкарыстаннем культурнай спадчыны ў рэгіёне, заявіла, што Расія вывозіць каштоўныя экспанаты з крымскіх музеяў.



1448677622_5995.jpg

Фота: УНІАН

Па словах Дзянісавай, раней яна апублікавала інфармацыю пра вываз у расійскі Эрмітаж калекцый з акупаванага Крыму, у тым ліку з Херсанэса, Судака, Цэнтральнага музея Таўрыды ў Сімферопалі, паведамляе Крым.Реалии.

Пасля гэтага 22 кастрычніка на сайце Херсанэса і ў расійскіх СМІ з'явілася абвяржэнне гэтай інфармацыі, аднак сам Эрмітаж анансаваў выставу з крымскімі экспанатамі.

«Хачу праінфармаваць усіх прысутных, што пры гэтым было анансавана правядзенне выставы ў Эрмітажы «На зямлі грыфона. Антычная археалогія Эрмітажа ў Крыме» з 24 кастрычніка гэтага года да 24 студзені 2016 года, якая ўключае прадметы з калекцыі Усходне-Крымскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Гэтая інфармацыя і зараз размешчана на сайце Эрмітажа», — заявіла Людміла Дзянісава.

«Аднак агучаная інфармацыя кажа не проста аб супрацоўніцтве, а пацвярджае факт вывазу каштоўных экспанатаў з Крыму», — дадала яна.

Таксама асаблівую занепакоенасць, па словах Людмілы Дзянісавай, выклікае інцыдэнт, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 лістапада гэтага года ў Судаку, дзе, паводле інфармацыі СМІ, абрынулася частка старажытнай вежы Генуэзскай крэпасці.

«Наша краіна жорстка асуджае варварскі захоп і спусташэнне Расійскай Федэрацыяй культурных, матэрыяльных і духоўных гістарычных каштоўнасцяў Украіны», — падкрэсліла Дзянісава.

Паводле  УНІАН