Украіна. На Чарнігаўшчыне і Сумшчыне — мноства турэцкіх грузавікоў, якія не прапускае Расія

У Чарнігаўскай і Сумскай абласцях сабраліся турэцкія грузавікі, якія Расія не прапускае на сваю тэрыторыю.



1448705362_8321.jpg

www.dg-yug.ru

Памочнік кіраўніка Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян распавёў эфіры тэлеканала "112 Украіна" пра турэцкія грузавікі на мяжы з Расіяй, якія РФ не прапускае на сваю тэрыторыю.

"Па Чарнігаўскаму атраду мы назіраем такія ўскладненні ў пунктах пропуску "Грэмяч" і "Сянькоўка", там, адпаведна, знаходзяцца 3 і 27 аўтамабіляў з таварамі з Турцыі, якія не прапускае Расійская Федэрацыя. І па Сумскаму атраду: у пункце пропуску "Бачаўск" знаходзяцца тры грузавыя аўтамабілі, якія таксама вязуць тавары з Турцыі ў Расію і не прапускаюцца расійскімі мытнымі і пагранічнымі службамі", — сказаў ён, паведамляе www.unian.net.

Раней у Дзяржпагранслужбе паведамлялі, што расійская мытня не прапускае 6 фур у пункце пропуску "Грэмяч" і 20 — у "Сянькоўцы" з турэцкімі грузамі, адзначае 112 Украіна.

Нагадаем, у адказ на збіты Турцыяў Су-24 Генштаб РФ заявіў, што спыніць кантакты з Турцыяй па ваеннай лініі, а расійскім тураператарам забаранілі продаж пуцёвак у Турцыю. Таксама Расія можа адмовіцца ад шэрагу сумесных праектаў з Турцыяй з-за гэтай падзеі.