Ірына Хакамада: Турцыя ўсё сапсавала. Баюся, каб не пачалася Трэцяя сусветная
Анкара прыпыніла палёты над тэрыторыяй Сірыі ў межах міжнароднай кааліцыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Такое рашэнне турэцкія палітыкі прынялі пасля таго, як. Кіраўнік Турцыі не збіраецца прасіць прабачэння за збіты расійскі самалёт Су-24. А Масква рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць Турцыі.
Фота: besternews.ru
Пра няпростыя расійска-турэцкія адносіны маскоўскі карэспандэнт "Белсата" паразмаўляў з вядомай грамадскай дзяячкай Ірынай Хакамадай.
— Наколькі моцна могуць пагоршыцца адносіны паміж Масквой і Анкарой пасля таго, як Турцыя збіла расійскі самалёт?
— Я страшна хвалююся за наступствы. Яшчэ нядаўна вызначыліся кропкі збліжэння заходняй кааліцыі з Расіяй і з’явіліся дамоўленасці адносна сумеснай працы, а таксама дамовіліся пра пераходны перыяд ды сыход Асада. Сёння меўся адбыцца візіт міністра замежных справаў Расіі Лаўрова ў Турцыю, каб абмеркаваць вельмі сур’ёзныя праблемы: курды, апалчэнцы. Для Турцыі большае значэнне мае не «Ісламская дзяржава», а ўнутраная апазіцыя — курды і варожы рэжым Асада.
— Прэзідэнт Турцыі заявіў, што не мае намеру прасіць прабачэння за збіты самалёт, а Масква рыхтуе адказ на дзеянні турэцкіх вайскоўцаў. На Ваш погляд, у каго ў гэтай сітуацыі мацнейшыя нервы і як далей будуць развівацца падзеі?
— Я бачу канфлікт двух аўтарытарных лідараў. Вынік можа быць толькі адзін. Нягледзячы на ўсе хібы заходняй кааліцыі, яна валодае большым вайсковым патэнцыялам, чым Турцыя. Захад умее дамаўляцца. А збіты самалёт — гэта прыклад таго, што нясуць нам саюзнічкі з аўтарытарнымі рэжымамі. Турцыя здзейсніла правакацыйны акт дзеля абароны сваіх інтарэсаў у Сірыі.
Я прапаную не адказваць на гэта сіметрычна, распачаўшы сурагатную вайну з Турцыяй, бо гэта прывядзе да развязвання намі Трэцяй сусветнай вайны. Я думаю, што гэта не адбудзецца, але адносіны з сапсаваныя і збліжэнне з кааліцыяй запаволіцца. Мне гэта не падабаецца па адной простай прычыне, бо я не за «белых» і не за «чырвоных». Я за Расію!
І мне б вельмі не хацелася ізаляцыі маёй краіны. У той час, калі пачалося збліжэнне — Турцыя ўсё сапсавала.