Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў Галадамору

28 лістапада — ва Украіне праходзіць штогадовы нацыянальны памятны дзень, які прыпадае на чацвёртую суботу лістапада. У Кіеве, у шэрагу іншых гарадоў Украіны і за мяжой, адбудуцца жалобныя мерапрыемствы.



04091523_f727_465d_a38a_bfc71dfc9fc0_w640_r1_s.jpg

Асноўныя памятныя мерапрыемствы адбудуцца ў нацыянальным музеі „Мемарыял памяці ахвяр Галадамору” ў Кіеве па вуліцы Лаўрскай, 3. Там а 15-й памянуць ахвяр галадамораў збяруцца шматлікія  жыхары сталіцы, сярод якіх — першыя асобы дзяржавы, кіраўнікі ўкраінскіх цэркваў. Тэрыторыю музея будуць ахоўваць паліцыя і спецслужбы, а таму ў гэты час людзей не будуць пускаць блізка да мемарыялу.

А 16.00 пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання. А ў 16:01 стартуе Усеўкраінская акцыя „Запалі свечку памяці”.

Украінцы будуць запальваць свечкі ў памяць аб забітых генацыдам суайчынніках поруч месцаў памяці Галадамору і ў вокнах сваіх дамоў па ўсёй Украіне і свеце.

Як паведамляў УНІАН, ахвярамі Галадамору ў УССР, паводле ацэнак ўкраінскай Акадэміі навук, сталі 4,5 мільёны чалавек (дадзеныя 2013).

Агульная колькасць загінулых ад голаду ў цэлым па СССР налічваецца ў межах 7-8 мільёнаў чалавек. З няўкраінскіх страт ільвіную долю складаюць ахвяры голаду на Паўночным Каўказе і Кубані.

www.racyja.com