Затрыманы беларус з Данбасу меў несапраўдны пісталет
Belsat.eu удалося знайсці байцоў, з якім дачыняўся затрыманы ў Беларусі добраахвотнік з пазыўнымі Друг Дук.
Як сцвярджаюць вайскоўцы, пісталет, які паказваюць следчыя органы і называюць яго пісталетам Макарава — не баявая зброя. Гэта сігнальны пісталет (стартавы) МР371, які выкарыстоўваецца
для спартовых спаборніцтваў і выдае стартавы стрэл. Нанесці шкоду такім пісталетам немагчыма. З гэтым пісталетам баец з пазыўнымі Друг Дук хадзіў на перадавой.
Характэрная рыса такіх пісталетаў — дзірка наскрозь у рукаятцы, праз якую выходзяць парахавыя газы ад капсуляў. У сапраўдным пісталеце на гэтым месцы знаходзіцца шруба. Следчы камітэт
паказвае фотаздымкі пісталета толькі з аднаго боку, бо на адваротным знаходзіцца гравіроўка: стартавы пісталет МР371. Гэты пісталет не лічыцца зброяй, не патрабуе ніякіх дазволаў ды свабодна можа
перавозіцца праз мяжу.
Падчас размоваў на фронце Друг Дук распавядаў, што ездзіць у Беларусь, і сцвярджаў: КДБ і міліцыя ведаюць, што ён ва Украіне. Хлопец сцвярджаў, што быў вязнем турмы КДБ
“амерыканкі” ў 2004 годзе ў справе выбуху на дзень Незалежнасці ў Менску.
У гэты выезд камандзір адпусціў байца, але не ведаў, што ён паедзе ў Беларусь.
Іншыя байцы з падраздзялення, у якім служыў беларус, пацвярджаюць гэтую інфармацыю і зазначаюць, што пісталет — гэта раскоша на Данбасе. Можна здабыць цяжкую зброю, але пісталет можа
мець толькі камандзір
.
Атрымліваецца, што са зброі быў толькі запал ад гранаты і частка гранаты АГС17, але пацвердзіць іх аўтэнтычнасць паводле фотаздымкаў немагчыма.