Турцыя перадасць расійскім дыпламатам цела загінулага пілота Су-24
Цела загінулага ў Сірыі расійскага пілота Алега Пешкава будзе перададзенае расійскім дыпламатам 29 лістапада. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на амбасаду Расіі ў Турцыі.
Паводле інфармацыі расійскага дыппрадстаўніцтва, цела лётчыка, якому пасмяротна прысвоілі званне Героя Расіі, будзе дастаўленае з правінцыі Хатай у Анкару. У палёце яго будзе суправаджаць ваенны
аташэ амбасады. Дата і час адпраўкі цела пілота ў Расію ўдакладняецца.
Раней прэм’ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу заявіў журналістам, што турэцкі бок забраў цела расіяніна і рыхтуе яго для перадачы дыпламатам. Праваслаўныя святары, якія знаходзіліся ў
Хатае, правялі неабходныя рэлігійныя абрады.
Расійскі СУ-24 быў збіты 24 лістапада ракетай “паветра-паветра”, выпушчанай турэцкім знішчальнікам. Паводле турэцкіх уладаў, самалёт парушыў паветраныя межы Турцыі і
праігнараваў папярэджанні. Расійскі бок сцвярджае, што самалёт быў усяго ў кіламетры ад мяжы Сірыі з Турцыяй. Адзін з лётчыкаў Су-24 загінуў, другі скочыў з парашутам і застаўся жывы.
Паводле "Еўрарадыё"