Вайскоўцы 15-га атраду спецыяльнага прызначэння УВ РФ «Вяціч» ваююць на Данбасе за “ДНР”

«Данецкі сепаратыст» з 15-га атраду спецыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў (АСпН УВ) МУС РФ «Вяціч».



vyatych.jpg

Працягваем раскрываць факты прысутнасці расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. Гэтым разам быў ідэнтыфікаваны чарговы ўдзельнік «грамадзянскай вайны», тэрарыст «Арцём Купрыянаў» (архіў). У выніку здзейсненага OSINT-раследавання было выяўленае ягонае сапраўднае імя — Айтуган Юнусаў (архіў) і вызначанае, што ён з'яўляецца байцом расейскага спецназу з 15-га АСпН УВ МУС РФ «Вяціч» (в/ч 6761, месца дыслакацыі — г. Армавір, Краснадарскі край, Паўночнакаўказскае рэгіянальнае камандаванне).

 

Гэта так званн “Армавірскі спецназ” (адразу прыгадаўся 1999 г., Дагестан, бой ля вышыні «715,3»). Зазначым, што першага разу пра перакідванне 15 АСпН ва Украіну паведаміла група «Інфармацыйны супраціў», прыблізна, у снежні 2014 году. Але дагэтуль не былі пададзеныя фота- ці відэафакты што да “ўкраінскай камандзіроўкі “вяцічаў”. Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm падчас здзяйснення выведкі адкрытых крыніцаў і сацыяльных сетак выявіла шэраг пацверджанняў, на якіх грунтуецца нашае расследаванне.

 

А. Юнусаў праходзіў тэрміновую службу ў 2011–2012 гг. У Сеціве захавалася ягонае «прызыўнае» фота з ваенкамату, зробленае ўвосень 2011 году (архіў).

informnapalm.org__wp_content_uplo_d6d4d726e9b34e4eadd3954f1823a792.png

Захаваліся і фатаздымкі ў форме жаўнера сухапутных войскаў ЗС РФ (архіў фота 1 і фота 2).

informnapalm.org__wp_content_uplo_571c167e080f760fd350837ee99dca1e.png

informnapalm.org__wp_content_uplo_fd938b4229d2b263bf2d68dcc7e7679f.png

Пачынаючы з лютага 2013 і па студзень 2015 года ён выкладвае ў сваім профілі фатаздымкі ў форме байца ўнутраных войскаў (архіў). І яшчэ некаторыя фота гэтага двухгадовага перыяду (пазначаныя поўныя адрэсы архіўных спасылак):

https://archive.is/EIItV

https://archive.is/VSCxX (з АС «Вал» у руках) 

https://archive.is/Isvcz,

https://archive.is/nFw8h

https://archive.is/Nxksp

https://archive.is/wnqon

https://archive.is/WEl44,

https://archive.is/cRVNp.

informnapalm.org__wp_content_uplo_a3cb848b783f3d5bb0a2b9dbca16e1ba.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_80bc31ef3379da3d445db9d335fb4f91.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_3a553736c22d9aa633d69c4a53546a8e.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_dbfa6d5775c69833b0012a19dfc5b6a0.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_10e9c4c5152aab6703c0b6992298e597.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_21ddd48ac056be05372a7aba348f700f.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_ba244967916f12539536a79b5dedac9e.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_9d6cfaf53b2dec5beed2a9ed4d5df48b.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_11ce2399337ee2367d070c0ef5226d66.png

Да таго ж, варта асабліва адцеміць «засвечаны» вымпел Армавірскае 15 АСпН «Вяціч» (архіў), а таксама нашыўку «белы конь на чорным фоне», якая азначае прыналежнасьць да Паўночнакаўказскага рэгіянальнага камандавання УВ МУС РФ (архіў).

informnapalm.org__wp_content_uplo_71e17087fddf12b185f34b375fb680e0.png

informnapalm.org__wp_content_uplo_c2363c6ab4bf44b1083680f5954c89d0.png

15 АСпН зараз камплектуецца выключна на кантрактнай падставе, што да т.зв. «новага» кантракту для жаўнераў УВ РФ — ён заключаецца звычайна на 1 год (зрэдчас), 3, 5, 10 гадоў або бестэрмінова. Мяркуючы паводле храналогіі фота, Юнусаў мае, як мінімум, кантракт на 3 гады. Схема т.зв. «першага» кантракту («1 год тэрміновая служба + 2 гады кантракт» і г.д.) тут не праходзіць — Юнусаў мае абсалютна розныя тыпы войскаў на тэрміновай і на кантрактнай службе.

 

Паводле дзіўнага супадзення, у лютым 2015 году з'явіўся “ліпавы” «Арцём Купрыянаў» — менавіта ў якасці ілжэ-апалчэнца “Мульціка” і з вышэйпазначаным агентурным імем расійскі спецназавец Юнусаў пачаў ваяваць ва Украіне. Некаторыя фота з украінскага ваяжу «Мульціка» можна пабачыць тут: 

https://archive.is/IJrJZ,

 https://archive.is/HXpQx,

 https://archive.is/APmwq

https://archive.is/P14OQ,

https://archive.is/LRqL4.

informnapalm.org__wp_content_uplo_ab193ad5eb8c9207b4b841c0ab19e468.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_fe69c758a92a2d4e376e916a0ba4dbe5.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_faa6dfe625daae0fe3df5334bb7a24aa.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_2ca7182c121ea1a9f11a33fc84c6b529.png

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_7bdd44dfbd55ca0b2e9c0da590427aec.png

Збольшага, зразумела, дзе ён знаходзіцца. Асабліва вось паводле гэтага фатаздымку. («Дзень сьцяга» т.зв. “ДНР”).

informnapalm.org__wp_content_uplo_d3407a1befe523dd59ae7346ff32e144.png

Параўноўваючы абодва профілі, мы звярнулі ўвагу на наступныя дэталі:

  1. Юнусаў «засвяціў» у сваім сапраўдным профілі адзінае «апалчэнскае» фота:

informnapalm.org__wp_content_uplo_02e76ec8d186c41bc40ab1dbc1456e00.png

  1. Паўсюдна проста дзіўнае вонкавае падабенства «Купрыянава» і Юнусава.
  2. Важная дэталь: любоў «Купрыянава» да матацыкляў спрычынілася да глупства: у “ліпавым” профілі ён выклаў фота з надпісам на саколцы «Матакрос Армавір». Армавір — гэта база «Вяцічаў».

informnapalm.org__wp_content_uplo_0730aa3f454dd63a2934fd1d7905c509.png

  1. І паноўна «зачэпка» на матацыклях — ідэнтычныя дзеючыя асобы і касцюмы ў абодвух профілях: «Купрыянаў» (архіў) і Юнусаў (архіў).

informnapalm.org__wp_content_uplo_7a6afce183f3d486b09819d7b4070566.png
informnapalm.org__wp_content_uplo_535fdcd345b685a50e8604f1a930bf73.png

  1. Кідаецца ў вочы відавочнае падабенства ягонага сябра (чалавек з барадой, праваруч): у профілі «Купрыянава» (архіў) і Юнусава (архіў).

informnapalm.org__wp_content_uplo_66d483f47415f34b1c7897160cb1a6af.png

informnapalm.org__wp_content_uplo_3996e43ea033c14abb7f0c39ef299f1c.png

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што «Купрыянаў» і Юнусаў — гэта адзін і той жа чалавек. А інфармацыя пра спэцназ 15 АСпН ВУ РФ «Вяціч» папоўніць базы дадзеных фактаў расійскага дзяржаўна-гібрыднага тэрарызму ў адносінах да Украіны.

informnapalm.org

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын