Данія цяпер не мае права прадаваць сыр «фета» — забараніў Суд ЕС

Грэцыя абараніла права на фету ў Судзе Еўрапейскага саюза

feta.jpg

Грэцыя абараніла сваё права на назву "фета". Суд Еўрапейскага саюза пастанавіў, што Данія парушае закон, калі дазваляе сваім мясцовым вытворцам выкарыстоўваць гэта найменне для сваіх сыроў, якія экспартуюцца за межы супольнасці.

Грэцыя лічыць фету часткай сваёй культурнай спадчыны.

У Грэцыі штогод вырабляюць каля 120 тысяч тон тварожнага сыру з авечага і казінага малака.

Данія ж сцвярджала, што забарона на экспарт можа разглядацца як перашкода для гандлю. Але суд пагадзіўся з грэчаскімі аргументамі — і наклаў на Данію дысцыплінарнае спагнанне, адзначае euronews.com.