У Кіеве адбываецца Народнае веча
У Народным веча на Майдане Незалежнасці у Кіеве, якое склікалі грамаскія актывісты і апазіцыйныя партыі, прымаюць удзел сотні тысяч чалавек. Людзі стаяць не толькі на Майдане Незалежнасці з
абодвух бакоў, але і на Хрэшчаціку ў бок Бесарабскай плошчы. Вуліца Хрэшчацік да Еўрапейскай плошчы і Еўрапейская плошча шчыльна застаўлены аўтамабілямі людзей, якія вырашылі прыняць удзел у
акцыі.