Народнае Веча на Майдане пачалося з малітвы
Народнае веча на Майдане Незалежнасці пачалі з малітвы. Cа сцэны выступілі прадстаўнікі духавенства.

Прадстаўнік праваслаўнай царквы павіншаваў усіх вернікаў са святам Богаяўлення, а святар УГКЦ пракаментаваў нядаўнія пагрозы ў адрас УГКЦ з боку СБУ і Мінадукацыі.
«Гэта няпросты для нас час, асабліва няпросты для нашай грэка-каталіцкай царквы. Сёння, тут перад
вамі, хацеў бы сказаць такую рэч — цэрквы і рэлігійныя
арганізацыі ва Украіне згодна з Канстытуцыяй аддзелены ад дзяржавы. Цэрквы не агітуюць за палітычныя партыі, не ўтвараюць іх, не фінансуюць і не высоўваюць сваіх кандыдатаў, але згодна з дзейным
заканадаўствам аб свабодзе сумлення, цэрквы маюць права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці і ніхто нашу актыўнасць нам забараніць не можа. Таму што гэта забарона правоў чалавека і міжнароднага
права», — адзначыў сьвятар УГКЦ.
На Народнае веча збіраецца ўсё больш людзей — па дадзеных
відавочцаў, некалькі дзясяткаў тысяч кіяўлян і гасцей горада ўжо сабралася на галоўнай плошчы Украіны.