План дзеянняў ад украінскай апазіцыі: Народная рада, адстаўка Януковіча і новая Канстытуцыя
План дзеянняў ад украінскай апазіцыі складаецца з трох пунктаў — стварэнне Народнай рады, выраз недаверу і адстаўка Віктара Януковіча і стварэнне новай Канстытуцыі

Пра гэта падчас Народнага веча на Майдане Незалежнасці заявіў лідэр фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцанюк.
«Так!», - падтрымалі ўдзельнікі акцыі.
«Другое - Народная рада мае атрымаць легітымнасьць ад украінскага народа. Трэцяе - фарміраванне
новай Канстытуцыі. Мы пачынаем народнае галасаванне пра недавер і адстаўку Януковіча», - заявіў
Яцанюк.
Акрамя таго Яцанюк заявіў, што ў Кіеве да гэтага часу няма легітымнай улады.
«Пачынаем народнае галасаванне аб абранні Кіеўгарсавета і мэра Кіева. Улада - народу!», - заявіў Яцанюк.
«Пасля стварэння Народнай рады Украіны павінен быць створаны Народны ўрад, які прывядзе Украіну ў
ЕС, спыніць дыктатуру Януковіча і будзе урадам еўрапейскай Украіны. Такі наш план дзеянняў», -
падсумаваў Яцанюк.