«Калі апазіцыя не вызначыцца з лідэрам, мы едзем да Вярхоўнай Рады»

Адзін з лідэраў Аўтамайдана, Сяргей Коба, заклікаў апазіцыю вызначыцца з лідэрам сёння, падчас Народнага Веча, ці людзі пайдуць да Вярхоўнай Рады. Пра гэта ён сказаў падчас свайго выступу на Майдане Незалежнасці.



koba.jpg

Сяргей Коба
«Я адчуваю тое ж, што і вы зараз: у нас ёсць тры лідэра, якія сябе так называюць, але яны не могуць узяць на сябе адказнасць за народны супраціў і назваць свайго адзінага прадстаўніка».
Коба папрасіў падняць рукі тых, хто выступае за адзінага лідэра супраціву. У абсалютнай цішыні людзі прагаласавалі за адзінага кандыдата. У гэты час мікрафон автомайданаўца перастаў працаваць. Сяргей Коба папрасіў уключыць мікрафон.
«Мы стаім побач з вамі, мы не правакатары. Хтосьці павінен узяць на сябе адказнасць - выйсці і сказаць. За тым мы і пойдзем», - дадаў Коба .
«Мы - Аўтамайдан, мы нікога не падтрымліваем, але праз паўгадзіны паедзем у Вярхоўную Раду і будзем там стаяць, пакуль дэпутаты не адменяць гэты ганебны закон. Дэпутаты Украіны, вы павінны стаць поплеч са сваім народам. Кожны дэпутат павінен прыйсці ў сесійную залю, каб адмяніць гэты закон.
Яны хочуць нас пасадзіць у турмы. У апазіцыі ёсць паўгадзіны - калі яны не вызначаць лідэра, мы мірным шляхам - пойдзем і станем вакол Вярхоўнай Рады, усе, хто думае гэтак жа як я, і не пойдзем адтуль, пакуль закон не будзе адменены».

gazeta.ua