30 тысяч чалавек прыйшлі да кардону міліцыі на Грушэўскага: у ход ідуць дымавыя і газавыя шашкі

Мітынгоўцы адсунулі адзін аўтобус з кардону міліцыі, які перакрываў вуліцу Грушэўскага каля стадыёна Дынама.



ukraine_forward.jpg

Маладыя хлопцы ў масках расхістваюць другі аўтобус і хочуць яго перакуліць. За аўтобусы з міліцыяй нехта кінуў дзве дымавыя шашкі. 
Сюды прыйшоў Віталь Клічко. Праз мікрафон заклікае ўсіх супакоіцца, не перакульваць аўтобусы.
"Хлопцы, тыя, што са зброяй, я вас папярэджваю, вы можаце стаць правакатарамі. Не правакуйце, мы зараз дамаўляемся, каб людзей прапусцілі далей", - сказаў ён.
Людзі выступ Клічко сустрэлі крыкамі "Ганьба!" і "Забярыце ў яго мікрафон". 
Перад мяжой сабралася каля 30 тысяч чалавек. Мітынгоўцы стаяць перад кардонам міліцыі, на схілах Хрэшчатага парку і ўваходу на стадыён Дынама. Кідаюць фаеры і дымавыя шашкі за кардон міліцыянтаў. Ім скандуюць "Малайцы!" 
"Беркут" кідае шумавыя і газавыя гранаты.

gazeta.ua