На Майдане абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю на нядзелю
Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко заклікаў кіяўлян у нядзелю а 12 гадзіне сабрацца на плошчы Незалежнасці на народнае веча. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на Майдане перад мітынгоўцамі.
«Заўтра — усеагульная мабілізацыя. Тыя, хто не зможа
прыехаць у Кіеў, павінны арганізаваць мітынгі ў сваіх гарадах», — сказаў Клічко.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што задачай Майдана з'яўляецца патрабаванне да дзеючай улады вызваліць затрыманых дэманстрантаў, пакараць тых, хто мае дачыненне да збіцця студэнтаў, адстаўка
ўрада Мікалая Азарава , правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў і падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.
Лідэр партыі «Свабода», выступаючы перад мітынгоўцамі адзначыў, што прэзідэнт Віктар Януковіч не мае права весці якія-небудзь перамовы за спінамі уласнага народа. «Мы
патрабуем праўды, што за сепаратныя перамовы ад імя Украіны», — сказаў Цягнібок.
Разам з тым кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк заявіў, што для дасягнення мэты Еўрамайдану мала аднаго дня. «Нават за 10 і за сто дзён гэта не робіцца. Гэта
шлях крок за крокам», — сказаў Яцанюк.
Ён заявіў, што дасягненнем Евромайдану з'яўляецца тое, што Віктар Януковіч «так і не падпісаў пагадненне аб уступленні ў Мытны саюз». «Калі б не Майдан
— мы б ужо сталі часткай Расіі»,
— сказаў Яцанюк.
На Майдане суботнім вечарам сабраліся некалькі тысяч чалавек. На нядзелю запланавана чарговае народнае веча.
radiosvoboda.org