Супраць Украіны ажыццяўляецца рэйдэрская атака — Саакашвілі
Расія ажыццяўляе рэйдэрскую атаку на ўкраінскую дзяржаўнасць. Пра гэта заявіў Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі ў 2004-2013 гадах, на брыфінгу ў Доме прафсаюзаў, дзе дзейнічае Штаб нацыянальнага супраціву.
Ён і былы прэм'ер - міністр Малдовы Улад Філат прыбылі ў Кіеў выказаць салідарнасць з украінскімі пратэстоўцамі.
«Мы тут не для таго, каб падтрымаць канкрэтнага палітыка ці палітычную сілу, хоць нас звязваюць партнёрскія адносіны з некаторымі з партый, якія ўдзельнічаюць у пратэсце. Мы тут, каб
выказаць салідарнасць з украінскім народам, той моладдзю, якая хоча лепшага будучага. І вядома, мы тут, таму што думаем пра будучыню нашых краін», — адзначыў Саакашвілі.
Пры гэтым ён адзначыў, што ўнутраныя ўкраінскія працэсы замежных палітыкаў не тычацца, і дадаў, што заўсёды падтрымліваў партнёрскія адносіны з прэзідэнтам Януковічам і гатовы далучыцца да
перамоваў для мірнага ўрэгулявання канфлікту і пераадолення палітычнага крызісу ва Украіне .
«Для нас жыццёва важна, каб Украіна была складнікам агульнага еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу», — адзначыў былы прэм'ер - міністр Малдовы Улад Філат.
Абодва палітыка таксама выступілі і перад мітынгоўцамі на Майдане. Раней паведамлялася, што на Еўрамайдане ў намётах ўжо некалькі дзён жывуць сябры партыі Саакашвілі «Адзіны нацыянальны
рух».
Раней у гэтым месяцы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што тое, што адбываецца ў Кіеве, гэта не рэвалюцыя, як яе называе ўкраінская апазіцыя, а пагромы.
Прэзідэнт Расіі заявіў: тое, што адбываецца на вуліцах Кіева, не мае прамога дачынення да ЕС, гэта унутрыпалітычныя праблемы. «Спрабуюць расхістаць ўнутрыпалітычныя
працэсы», — сказаў Пуцін. Паводле яго слоў, гэта
«добра падрыхтаваная акцыя». «Але мы спадзяемся, што сітуацыя ў Кіеве стабілізуецца. Якім бы ні быў выбар Украіны, Расія яго будзе падтрымліваць»,
— падкрэсліў ён.
З 21 лістапада, калі ўрад Украіны прыняў распараджэнне аб прыпыненні падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і ўзмацненні супрацоўніцтва з Расіяй, ва Украіне пачаліся
масавыя акцыі пратэсту і мітынгі.
Пасля жорсткага разгону беркутаўцамі Еўрамайдану ў ноч на 30 лістапада ў Кіеве, акцыі пратэсту па ўсёй краіне аднавіліся і ўзмацніліся.