Беларускі сцяг — над самым высокім будынкам Майдана
Бел-чырвона-белае палотнішча было ўзнятае падчас выступу «Ляпіса Трубяцкога» у суботу. Цяпер забаронены ў Беларусі сімвал лунае над плошчай разам са сцягамі Украіны і Еўрапейскага Саюзу. Над будынкам на вуліцы Крэшчацік, 13 сцяг паднялі падчас выканання Сяргеем Міхалком песні «Жалезны». Хто гэта зрабіў — невядома.
Адзначым, што на Майдан Незалежнасці, нягледзячы на перашкоды з боку як беларускіх, так і ўкраінскіх спецслужбаў, змаглі дабрацца дзесяткі нашых суайчыннікаў. На плошчы лунала мноства
бел-чырвона-белых сцягоў.
Канцэрт «Ляпісаў» доўжыўся блізу 20 хвілін і быў з захапленнем сустрэты прысутнымі. Тысячы людзей — і беларусаў, і ўкраінцаў спявалі знаёмыя песні. «Жыве Беларусь! Жыве
незалежная Украіна!» — крыкнуў на развітанне
Сяргей Міхалок. У адказ дзясяткі тысяч удзельнікаў акцыі сталі скандаваць «Беларусь! Беларусь!» і размахваць сцягамі.
charter97.org