Някляеў на Майдане: «Сёння тут вырашаецца лёс не толькі Украіны, але і Беларусі»

Вечарам у суботу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве выступіў экс-кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў.



niakliajeu_na_majdanie.jpg

Фота kp.by
«Вечар добры Кіеў, вечар добры, Украіна, вечар добры, Еўропа, — кажа Някляеў — Я не толькі палітык, але і беларускі паэт». Ён чытае верш «Крывінка».

«Я кланяюся табе, украінскі народ, — эмацыйна кажа Някляеў.


- за тое, што нязломна стаіш за сваё самае, каб быць насамрэч вольным, незалежным народам. Да той самай мэты ідзе і беларускі народ, і мы дойдзем хутчэй, калі будзем ісці разам. Але нам не даюць быць разам…».
Някляеў распавядае Майдану пра арышт аўтобуса пад Мар'інай Горкай. Нягледзячы на гэта, многія актывісты дабраліся да Кіева, і стаяць тут на Майдане, — кажа ён.

«Мы разам, бо тут вырашаецца не толькі лёс Украіны, але і лёс Беларусі. Мы разам пераможам. Я кланяюся табе, Украіна»


Майдан ухвальна рэагуе воклічамі: «Жыве Беларусь!»

Журбую — помнішся ў журбе.
Сьвяткую — у сьвяточнай скрусе. О, Украіна! Я табе І за гарою пакланюся.
Наканавана помніць двум, Што па нялюбых не сумуюць, Што зьберагае толькі сум Ня памяць рэчы — рэч самую. І калі б’юць наводмаш страты, — Каб нешта зьберагчы, Цябе Прыкусваю, саланаватую, Нібы крывінку на губе.
nn.by