Пад Кіевам «маладафронтаўцам» прабілі колы ў аўто
Гэта здарылася 7 снежня ў часе праверкі машыны супрацоўнікамі ДПС.
«За 90 км да Кіева нас спыніў атрад ДПС і падчас праверкі дакументаў у машыны нехта прабіў колы», — паведаміў «Радыё Свабода»
маладафронтавец Мікалай Дзямідзенка.
Мікалай з сябрамі выехаў з Мінску 6 снежня на аўтобусе. У той вечар міліцыя спыніла каля Мар’інай Горкі аўтобус з беларусамі, якія ехалі на Еўрамайдан. Усяго ў аўтобусе было 52
пасажыры.
Далей яны былі вымушаныя дабірацца аўтаспынам да Гомеля, а адтуль на машыне працягнулі шлях у Кіеў.
Дзямідзенка кажа, што на ўкраінскай мяжы іх 4 гадзіны даглядалі і дапытвалі па адным. «Яны прымушалі нас падпісаць дакумент, што мы не будзем удзельнічаць у акцыі
пратэсту».
За 90 кіламэтраў да Кіева аўтамабіль спыніў атрад ДПС.
«Пакуль у кіроўцы правяралі дакументы, нам нехта прабіў колы», — паведаміў Дземідзенка. — Далей мы ізноў дабіраліся на папутках».
Такім чынам на дарогу з Мінску да Кіева сямёра маладафронтаўцаў патрацілі суткі. Цяпер яны на Майдане.
svaboda.org