У Кіеве адбываецца Народнае веча

У Народным веча на Майдане Незалежнасці у Кіеве, якое склікалі грамаскія актывісты і апазіцыйныя партыі, прымаюць удзел сотні тысяч чалавек. Людзі стаяць не толькі на Майдане Незалежнасці з абодвух бакоў, але і на Хрэшчаціку ў бок Бесарабскай плошчы. Вуліца Хрэшчацік да Еўрапейскай плошчы і Еўрапейская плошча шчыльна застаўлены аўтамабілямі людзей, якія вырашылі прыняць удзел у акцыі.



maidan.jpg

Фота Батьківщина

«Народнае веча» на Майдане Незалежнасці у Кіеве пачалося ў нядзелю з набажэнства. Лік прысутных на Майдане пастаянна павялічваецца. Па ацэнцы выдання NEWSru.UA, на Майдане сабралася «амаль мільён чалавек». Адзін з арганізатараў «веча» партыя «УДАР» ужо да 13:00 па мясцовым часе налічыла мільён пратэстуючых. Ацэнкі апазіцыянераў з «Бацькаўшчыны» ўдвая больш сціплыя: усяго пяцьсот тысяч. Раніцай з-за натоўпаў людзей, якія ехалі ў цэнтр сталіцы Украіны, метро было перагружана, а маршруткі забітыя. Пры гэтым атмасфера прыўзнятая: людзі віталіся адно з адным, жартавалі. Перыядычна ўваходзілі ў вагоны пасажыры, якія  выкрыквалі «Слава Украіне!», на што ім адказвалі «Героям слава!». Шмат хто на станцыях стыхійна спяваў дзяржаўны гімн Украіны. У актывістаў на плячах часта можна ўбачыць сцяг Еўрасаюза.
Мяркуецца, што ўдзельнікі мітынгу запатрабуюць адстаўкі ўрада Мікалая Азарава, датэрміновых выбараў Рады і прэзідэнта.
Паводле ўкраінскіх СМІ