Мітынгоўцы ў Кіеве далі Януковічу 48 гадзін на адстаўку Кабміна
Апазіцыя абяцае заблакаваць прэзідэнцкую рэзідэнцыю ў Межыгор'і, калі на працягу 48 гадзін ўрад Мікалая Азарава не будзе ў адпраўлены ў адстаўку.
Пра гэта сказаў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Пашынскі на чале калоны апазіцыі, якая адправілася ў Адміністрацыю прэзідэнта
ад мітынгу на Майдане Незалежнасці.
Па словах Пашынскага, сёння пратэстоўцы збіраюцца заблакаваць «наглуха» Адміністрацыю прэзідэнта і Кабмін.
Па стане на 14:20 па мясцовым часе калона падзялілася: адна частка рухалася па вуліцы Інстытуцкай, а другая - Шаўкавічнай.
Калона прайшла міма АП, падыход на рагу вуліцы Інстытуцкай заблакаваны кардонам апазіцыі, які размясціўся ў 100 метрах ад работнікаў унутраных войскаў і «Беркута», якія ахоўваюць адміністрацыю Віктара Януковіча.
pravda.com.ua