Цімашэнка заклікала да датэрміновага адхілення Януковіча ад улады
Экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка заклікала да «неадкладнага датэрміновага адхілення Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны». Адпаведны зварот са сцэны Народнага веча на плошчы Незалежнасці зачытала яе дачка Яўгенія.
«Наша мэта — неадкладнае адхіленне Віктара Януковіча
з пасады прэзідэнта Украіны... Януковіч страціў легітымнасьць, калі адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС», — гаворыцца ў звароце.
На думку Цімашэнка, далейшыя перамовы магчымыя толькі пры ўмове датэрміновых выбараў прэзідэнта і парламента.
Акрамя таго, экс-прэм'ер заклікала «зацвердзіць групу для перамоваў з ваеннымі, каб выключыць сілавы варыянт, які можа прывесці да дыктатуры».
У гэтыя хвіліны на плошчы Незалежнасці працягваецца шматтысячнае Народнае веча або «Марш мільёнаў».
radiosvoboda.org