Калона мітынгоўцаў адпраўляецца да рэзідэнцыі Віктара Януковіча
На Майдане Незалежнасці арганізоўваецца калона мітынгоўцаў для паходу да рэзідэнцыі прэзідэнта Віктара Януковіча ў Межыгор'і.
![prezydencyja.jpg prezydencyja.jpg](/img/v1/news/full/prezydencyja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэзідэнцыя Януковіча ў Межыгор'і
Пра гэта ў каментары Цензор.НЕТ паведаміў дэпутат «Бацькаўшчыны» Андрэй Паўлоўскі.
У цэнтры Кіева на Майдане Незалежнасці на рагу з вуліцай Інстытуцкай фармуецца калона жадаючых для пешага маршу да рэзідэнцыі прэзідэнта Віктара Януковіча. Колькасць людзей у калоне дасягнула
100 тысяч.
Па словах апазіцыянера калону ў Межыгор'е будуць суправаджаць нардэпы ад апазіцыі Паўлоўскі, Брыгінец і іншыя. А таксама мітынгоўцаў у Межыгор'е будуць суправаджаць мікрааўтобусы
апазіцыі.
Марш плануе дасягнуць Межыгор'я за 3-4 гадзіны.