СБУ расследуе дзеянні па захопу дзяржаўнай улады ў краіне
Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны расследуе крымінальную справу па факце дзеянняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады.
«Па факце здзяйснення дзеянняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады, Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны расследуе крымінальную справу. 8 снежня ў Адзіны рэестр
дасудовых расследаванняў ўнесены дадзеныя па факце здзяйснення асобнымі палітыкамі незаконных дзеянняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады», - перадае «Інтэрфакс-
Украіна» са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.
Крымінальная справа адкрыта па ч.1.ст.109 Крымінальнага Кодэкса Украіны (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады). Санкцыя
гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.
Па украінскім заканадаўстве, гэта злачынства датычыцца асноў нацыянальнай бяспекі Украіны.
radiosvoboda.org