У Кіеве ізноў сабралася Народнае веча

Тысячы людзей збіраюцца на чарговае Народнае веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.



Твіттер Олександр Аронець


Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер людзей менш, чым у мінулыя нядзелі, але яны працягваюць падыходзіць. Людзі трымаюць сцягі Украіны і ЕС.
 
 
Як перадае карэспандэнт УНІАН, па стане на 13:33 у цэнтры Кіева знаходзіцца больш за 15 тысяч чалавек, яны размясціліся на Майдане Незалежнасці, Хрышчаціку, вуліцы Інстытуцкай, каля Кастрычніцкага палаца і ўзгорку каля палаца. Людзі працягваюць прыбываць на галоўную плошчу ўкраінскай сталіцы.
 
 
У Кіеве збіраліся шматсоттысячныя маніфэстацыі 24 лістапада, 1 снежня, 8 снежня і 15 снежня.
 
 
Дарэчы сёння ў 20:30 на Майдане, сярод іншых выступоўцаў — ТНМК, «Мотор’ролла», KOZAKsystem, «Гайдамаки», «Ролекс», Тараса Чубая, плануецца канцэрт беларускага гурту «Крамбамбуля».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: